Улада

Грамадзкасьць: уключыце навукоўцаў у склад камісіі па раскопках ва ўрочышчах Тры Слупы і Баркі

Грамадскі аргкамітэт па ўвекавечанні памяці ахвяраў сталінізму звярнуўся ў Гомельскі райвыканкам з прапановай уключыць навукоўцаў у склад дзяржаўнай камісіі па ідэнтыфікацыі матэрыялаў раскопак ва ўрочышчах Тры Слупы і Баркі на тэрыторыі Прыбыткоўскага сельсавета Гомельскага раёна. Пра гэта 9 ліпеня на пасяджэнні аргкамітэта паведаміў яго сакратар Уладзімір Раманоўскі.

У лісце на імя намесніка старшыні райвыканкама - старшыні камісіі па даследаванні і перапахаванні астанкаў, знойдзеных у незарэгістраваных могільніках, Наталлі Аксёнавай аргкамітэт прапанаваў уключыць у склад камісіі двух навукоўцаў - кандыдата гістарычных навук Анатоля Валахановіча з Мінска і кандыдата гістарычных навук дацэнта Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф.Скарыны Алега Макушнікава. Апошні, паводле слоў У.Раманоўскага, браў удзел у абследаванні масавага пахавання ахвяраў сталінізму, знойдзенага ў сярэдзіне 1990-х гадоў непадалёк ад месца цяперашніх раскопак.

У.Раманоўскі нагадаў, што падчас раскопак з 6 мая па 11 чэрвеня ў лесе на 9-м кіламетры шашы Гомель - Чарнігаў 52-і асобны пошукавы батальён упраўлення ўвекавечання памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў войнаў Міністэрства абароны знайшоў астанкі 70 чалавек. Паводле сведчанняў мясцовых жыхароў, у гэтым раёне ў перадваенныя гады супрацоўнікі НКУС учынялі масавыя пакаранні смерцю ахвяраў сталінізму, у тым ліку жыхароў Украіны. Паводле слоў У.Раманоўскага, версію аб расстрэлах супрацоўнікамі НКУС пацвердзіла незалежная экспертыза гільзаў з пісталета сістэмы «Наган», знойдзеных у пахаваннях.

Удзельнікі пасяджэння падтрымалі прапанову старшыні РГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антона Астаповіча аб уступленні ўдзельнікаў аргкамітэта ў Мінскае гарадское аддзяленне таварыства. У яго межах на правах секцыі аргкамітэт зможа весці пошук і мемарыялізацыю месцаў масавых пакаранняў ахвяраў сталінізму, а таксама хадайнічаць аб унясенні гэтых помнікаў у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы3

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

Сабака моцна пагрыз буйную купюру, але яе ўсё адно прынялі. У якіх выпадках не варта адчайвацца?3

Што такое рабатызаваныя турэлі, якія павінны выратаваць Кіеў ад рэактыўных «шахедаў»2

Кіеў пачаў аддзяляць беларусаў ад Лукашэнкі. Калі гэта зменіць жыццё беларусаў ва Украіне?11

Рамзану Кадыраву далі ордэн ад РПЦ7

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?8

Расія ўдарыла дронамі па турэцкім судне з кукурузай

Беларус сабраў грыбы ў Чарнобыльскай зоне і аднёс у лабараторыю. Якія вынікі?12

Беларуская футбольная федэрацыя паскардзілася на хейт Лукашэнкі падчас матча зборнай у Фінляндыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы3

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць