Культура99

Пайшоў з жыцця Антон Сабалеўскі, ветэран беларускага руху ў Маскве

Адзін з тых людзей, дзякуючы чыім шматгадовым намаганням у цэнтры Масквы з'явіўся помнік Янку Купалу

Прыйшла сумная навіна, што на пазамінулым тыдні не стала Антона Сабалеўскага, аднаго з ключавых людзей беларускага жыцця ў Маскве ад канца 80-х.

Ён нарадзіўся ў 1926 годзе ў Глыбокім у сям’і беларускамоўных настаўнікаў і актывістаў нацыянальнага руху. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут. Да 1981 г. служыў у войску, даслужыўся да ступені палкоўніка. Пасля адстаўкі працаваў нафтагазавай прамысловасці. У Маскве жыў ад 1952 года.

У 1989 годзе Антон Сабалеўскі быў сярод заснавальнікаў, а потым - шматгадовым членам Рады маскоўскага Таварыства беларускай культуры імя Скарыны — найстарэйшай дзеючай арганізацыі беларускай дыяспары ў Маскве.

Гэта адзін з ключавых людзей, дзякуючы чыім шматгадовым намаганням у цэнтры Масквы, на адной з самых ажыўленых вуліц, у сярэдзіне 2000-х гадоў паўстаў помнік Янку Купалу.
За ўласныя грошы Антон Сабалеўскі выкупіў і падараваў бронзавую статую Янкі Купалы (адзін з эскізаў да маскоўскага помніка) этнаграфічнаму музею свайго роднага Глыбокага.

Памятаю, на З’ездзе беларусаў свету 2005 года на трыбуну выйшаў нейкі расійскі чыноўнік у дарагім гарнітуры і неахвотна выбачыўся перад публікаю: «Я двадцать лет живу в Москве и уже забыл родную мову». Пасля ягонага выступу на трыбуну імкліва ўзыйшоў пан Сабалеўскі і пачаў сваю прамову словамі: «Я жыву ў Маскве ўжо пяцьдзясят гадоў. Але беларускую мову не забыў».

Паболей бы такіх людзей. Светлая памяць.

Каментары9

Цяпер чытаюць

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынай, на 20 гадоў малодшым за яе

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынай, на 20 гадоў малодшым за яе

Усе навіны →
Усе навіны

«Сябры паехалі, застаўся толькі я». Што трымае айцішнікаў у Грузіі ў 20263

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

Даляр апусціўся да 2,81 рубля ўпершыню за тры гады3

«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам7

Беларуска пры родах атрымала рэдкае ўскладненне: «Выпісалі са стомай у боку»3

«Людзі на балоце», «Дзве душы», «Лагодны цмок». У Офісе Ціханоўскай назвалі любімыя кнігі, фільмы, традыцыі5

«Наш цуд здарыўся!» Збор на ўкол «Залгенсма» для Даніка з Баранавічаў закрыты

Беларуска з двума дзецьмі ў Польшчы ўражаная, колькі людзей адгукнуліся на яе гісторыю і дапамаглі. І вельмі дзякуе чытачам «Нашай Нівы»9

90‑гадовую жанчыну ў Паўднёвай Карэі асудзілі за адмыванне грошай ад наркатрафіку сына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынай, на 20 гадоў малодшым за яе

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынай, на 20 гадоў малодшым за яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць