З Масквы. Блог Алеся Чайчыца

Шпацыры па беларускай Маскве: помнік Купалу на Кутузаўскім праспекце, гатэль «Масква»

Купала стаіць спіною да скверу і хмарачосаў, меланхалічна і супакоена глядзіць кудысь у далечыню, паверх шматпалоснага аўтамабільнага руху

У вельмі прыгожым месцы на захадзе Масквы, у скверы на Кутузаўскім праспекце, стаіць помнік беларускаму паэту Янку Купалу аўтарства скульптараў Лява і Сяргея Гумілеўскіх.

Помнік быў усталяваны ў 2005 годзе, але ўрачыста адкрыць яго беларускі афіцыёз разам з маскоўскімі ўладамі спадобіліся толькі двума гадамі пазней.

Ужо

задоўга да афіцыйнага адкрыцця помнік стаўся месцам збору маскоўскіх беларусаў, з’явілася традыцыя ўскладаць да яго кветкі на важныя для Беларусі даты —
25 сакавіка, Дні салідарнасці і іншыя. На 90-годдзе ўтварэння Беларускай народнай рэспублікі перад помнікам беларусы нават зладзілі салют:

У школе, якая месціцца побач з скверам, калісьці быў абсталяваная экспазіцыя ў гонар беларускага паэта.

Купала стаіць спіною да скверу і хмарачосаў, меланхалічна і супакоена глядзіць кудысь у далечыню, паверх шматпалоснага аўтамабільнага руху Кутузаўскага праспекта.

А ў самым цэнтры Масквы, на Манежнай плошчы непасярэдне побач з Крамлём, вось ужо некалькі гадоў не можа скончыцца аднаўленне гатэлю «Масква», у якім роўна 70 гадоў таму загінуў Янка Купала.

Гатэль быў цалкам разабраны ў 2004 годзе, а потым пабудаваны наноў у тым жа самым выглядзе.
Сэнсу бурыць і наноў адбудоўваць дом, якому ледзьве споўнілася нейкіх 70 гадоў, не было, але затое, як кажуць недобразычліўцы, хтосьці змог дзякуючы гэтаму праекту скрасці 87 мільёнаў долараў. Вось так і жывем.

Ёсць у Маскве і касцёл, у якім, як кажуць, вянчаўся Купала — пра яго іншым разам.

Помнік Янку Купалу:


View Larger Map

Каментары

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць