Грамадства

У судовай справе Лукашова нечакана зьявіўся Грыб

Разгляд справы Канстанціна Лукашова ў судзе Ленінскага раёна Менска зноў перанесены.

Разгляд справы Канстанціна Лукашова ў судзе Ленінскага раёна Менска зноў перанесены.

11 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска павінен быў быць вынесены прысуд К.Лукашову - брату грамадскага дзеяча Вячаслава Сіўчыка. На сённяшнім пасяджэнні пракурор папрасіў аднавіць судовае следства ў сувязі з неабходнасцю допыту яшчэ аднаго сведкі - начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Цэнтральнага раёна сталіцы Грыба. Нібыта пацярпелы міліцыянер Анатоль Сушчэня падчас здарэння тэлефанаваў свайму начальніку - Грыбу.

Абарона К.Лукашова была супраць хадайніцтва пракурора, таму што Грыб на момант нібыта ўчыненага злачынства не меў ніякага дачынення ні да пацярпелага Сушчэні, ні да Лукашова і не з'яўляўся начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі Цэнтральнага раёна. К.Лукашоў таксама заявіў, што яму ставіцца ў віну наезд на супрацоўніка міліцыі, а тэлефанаванні не могуць служыць сведчаннем гэтай падзеі.

Суд задаволіў хадайніцтва дзяржаўнага абвінаваўцы і пастанавіў дапытаць у якасці сведкі Грыба.

"Гэта зацягванне працэсу. Абсалютна зразумела, што сведка з боку пракуратуры не можа паказаць нічога па сутнасці справы. Тым не менш суд вынес рашэнне задаволіць хадайніцтва пракурора", - зазначыў В.Сіўчык.

Нягледзячы на хадайніцтва пракурора, Грыб на працэс не з'явіўся. У сувязі з гэтым суддзя Таццяна Жулкоўская перанесла заканчэнне працэсу на 25 ліпеня гэтага года.

Ва УУС Цэнтральнага раёна Мінска БелаПАН паведамілі, што супрацоўніка з прозвішчам Грыб у іх няма, і параілі звярнуцца ва УУС Мінскага раёна. Ва УУС Мінскага раёна паведамілі, што ў іх працуе Міхаіл Грыб.

К.Лукашоў, нагадаем, быў затрыманы 19 снежня 2006 года. Яму інкрымінавалі наезд на аўтамабілі на супрацоўніка міліцыі 29 сакавіка 2006 года, калі ён забіраў В.Сіўчыка з аддзялення хірургіі 3-й клінічнай бальніцы Мінска. У той дзень невядомыя з пасведчаннямі супрацоўнікаў МУС спрабавалі затрымаць Сіўчыка пасля яго выпіскі з бальніцы нібыта за дробнае хуліганства, аднак з дапамогай брата палітыку ўдалося схавацца.

20 лютага 2007 года К.Лукашоў быў прызнаны судом Ленінскага раёна сталіцы вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 364 Крымінальнага кодэкса (насілле ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі пры выкананні ім службовых абавязкаў). Яго прыгаварылі да двух гадоў умоўнага зняволення з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады. Затым згодна з хадайніцтвам абароны справа была накіравана на паўторны разгляд.

Сяргей Пульша, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць