Свет

Румынія адклікае свайго пасла з Масквы і высылае аднаго з расійскіх дыпламатаў

Румынія вырашыла адклікаць свайго пасла ў Расіі для кансультацый і выслаць аднаго з расійскіх дыпламатаў пасля серыі выпадкаў парушэння паветранай прасторы краіны расійскімі беспілотнікамі тыпу «Шахед», піша «Еўрапейская праўда».

Абломкі збітага дрона тыпу «Шахед». Фота з фэйсбук-старонкі МЗС Румыніі

Як паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Румыніі, пасля выкліку расійскага пасла яму быў уручаны афіцыйны пратэст. Румынскі бок заявіў, што на працягу трох дзён запар расійскія беспілотнікі парушалі паветраную прастору краіны. Падчас сустрэчы расійскаму дыпламату паказалі абломкі аднаго з дронаў, які быў афіцыйна ідэнтыфікаваны як расійскі.

У МЗС Румыніі заявілі, што гэтыя дзеянні Расіі з'яўляюцца незаконнымі і безадказнымі. Бухарэст падкрэсліў, што паветраная прастора Румыніі адначасова з'яўляецца часткай паветранай прасторы НАТА і Еўрапейскага саюза, таму такія інцыдэнты лічацца непрымальнымі.

Румынскія ўлады заявілі, што менавіта Расія нясе адказнасць за парушэнні і рост напружанасці ў рэгіёне.

Акрамя гэтага, расійскаму паслу паведамілі пра рашэнне аб выдварэнні аднаго з супрацоўнікаў расійскага пасольства ў Бухарэсце. Гэтаму дыпламату далі пяць дзён, каб пакінуць тэрыторыю Румыніі.

Таксама Румынія адклікае свайго пасла з Масквы для правядзення кансультацый. Улады краіны заявілі, што будуць і надалей каардынаваць свае дзеянні з партнёрамі па НАТА і ЕС ды прымаць неабходныя меры для абароны нацыянальнай бяспекі і грамадзян.

Раней, 26 ліпеня, Румынія ўжо трэці дзень запар прымяніла авіяцыю для знішчэння беспілотніка, які парушыў яе паветраную прастору. Першае баявое прымяненне румынскіх знішчальнікаў для збіцця такога апарата адбылося 24 ліпеня. Пазней было пацверджана, што гэта быў беспілотнік тыпу «Шахед».

Перад гэтым ужо неаднаразова фіксаваліся выпадкі, калі расійскія дроны заляталі на тэрыторыю Румыніі і падалі ў памежных раёнах каля Дуная падчас расійскіх удараў па ўкраінскіх партах.

Адным з найбольш сур'ёзных выпадкаў стаў інцыдэнт у канцы мая, калі беспілотнік «Шахед» даляцеў да горада Галац на мяжы з Украінай і ўрэзаўся ў верхні паверх шматпавярховага дома, выклікаўшы значныя пашкоджанні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць