Вядомы беларускі рэжысёр падазраецца ў крадзяжы грашовых сродкаў тэлекампаніі «Мір»
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да вядомага беларускага рэжысёра Сяргея Арлова ў сувязі з крадзяжамі грашовых сродкаў Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір».
Пакуль Сяргею Арлову інкрымінуецца толькі злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, у выніку чаго МДТРК «Мір» пазбавілася пэўнай сумы грошай.
Як паведаміла «Ежедневніку» афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, у Віцебск з Упраўлення Следчага камітэта па г. Мінску паступіла крымінальная справа па ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да службовай асобы «Тэлерадыёкампанія «Віцебск». Па словах прадстаўніка СК, зараз крымінальная справа накіраваная ў цэнтральны апарат Следчага камітэта для далейшага разгляду.
Нягледзячы на тое, што СК не называе пасаду і прозвішча службовай асобы тэлерадыёкампаніі «Віцебск», і не раскрывае сутнасць інкрымінаваных яму злачынстваў, даведацца прычыны скандалу не склала цяжкасцяў. Службовая асоба — гэта і ёсць Сяргей Арлоў, які займае цяпер пасаду галоўнага рэжысёра РУП РТЦ «Тэлерадыёкампанія «Віцебск».
Паводле дадзеных праваахоўных органаў, Сяргей Арлоў з 2007 па 2009 гады насуперак інтарэсам службы, з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, арганізаваў заключэнне дамоваў паміж Нацыянальным прадстаўніцтвам МТРК «Мір» у Рэспубліцы Беларусь і сваім бацькам, індывідуальным прадпрымальнікам Аляксандрам Арловым.
За тры гады, паводле дамоваў, ІП Арлоў павінен быў падрыхтаваць для міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» 14 тэлеперадач. Усе перадачы былі зробленыя і перададзеныя згодна з актам выкананых работ тэлекампаніі. І ў гэтым факце не было б нічога абуральнага, калі б ні адна акалічнасць.
Як сцвярджаюць супрацоўнікі праваахоўных органаў, усе тэлеперадачы былі насамрэч падрыхтаваныя не ІП Арловым, а супрацоўнікамі самой тэлекампаніі. Самое ж заключэнне дамоваў і іх нібыта фіктыўнае выкананне было, на думку супрацоўнікаў сілавых ведамстваў, усяго толькі спосабам крадзяжу сродкаў МДТРК «Мір». На карысць гэтага сведчаць не толькі актыўныя дзеянні Сяргея Арлова па заключэнні названых вышэй дамоваў, але і складанне нібыта «заведама падробленых актаў выкананых работ».
З іншага боку, калі гэта сапраўды так, то ўзнікае пытанне: чаму адпаведныя дзеянні Сяргея Арлова кваліфікаваныя толькі як злоўжыванне?
Усё гэта выглядае даволі дзіўным. Тым не менш, паводле падлікаў аператыўнікаў ГУУС Мінгарвыканкама, у выніку ўсіх гэтых дзеянняў МДТРК «Мір» нібыта пацярпеў на суму звыш за 56 мільёнаў рублёў у цэнах 2007–2009 гадоў.
Цікава, што справа была заведзена яшчэ месяц таму, але яе расследаванне рэальна да гэтага часу не пачалося.Спачатку справа была ва ўпраўленні Следчага камітэта па г. Мiнску, але паколькі падазраваны і яго бацька пражываюць у Віцебску, матэрыялы былі накіраваны ў сталіцу «Славянскага базару». Але там з нейкай прычыны не ўзялі справу да вытворчасці, а накіравалі яе ў цэнтральны апарат СК. З усяго відаць, складанасць з вызначэннем падследнасці крыецца не толькі ў не зусім зразумелым падазрэнні, але і ў асобе самога падазраванага.
На тэлебачанне ён прыйшоў яшчэ ў 1984 годзе і прайшоў шлях ад адміністратара да галоўнага рэжысёра тэлекампаніі. Спіс прафесійных дасягненняў Сяргея Арлова даволі вялікі.Сяргей Арлоў цяпер займае пасаду галоўнага рэжысёра РУП РТЦ «Тэлерадыёкампанія «Віцебск», але ён вельмі добра вядомы па ўсёй краіне.
У 1995 годзе ён стаў заснавальнікам аднаго з першых у Беларусі незалежных тэлеканалаў —З 1995 па 1998 год працаваў«Арт-відэа» .
У 2003–2007 гадах Сяргей Арлоў займаў пасаду генеральнага прадзюсара, галоўнага рэдактара РУП «РТЦ «Тэлерадыёкампанія Віцебск». Быў рэжысёрам дакументальных фільмаў «Полацку 1140 гадоў» і «Славянскі базар у Віцебску», а таксама прадзюсарам і рэжысёрам цыклу дакументальных праграм «Сямейны альбом» (75 выпускаў), якія былі паказаны Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь, МДТРК «Свет» і тэлеканалам «Страна».
З 2007 года Сяргей Арлоў становіцца галоўным рэжысёрам тэлерадыёкампаніі «Віцебск».Ён таксама
Сяргей Арлоў таксама быў
Адна з самых знакамітых работ Сяргея Арлова — дакументальны фільм «Ефрасіння Полацкая», дзе ён быў і сцэнарыстам і рэжысёрам.
Розных узнагарод Сяргей таксама сабраў вялікую калекцыю. У 2000 годзе ён быў удастоены спецыяльнага прыза тэлефестывалю «Уся Расія» — за
У 2003 годзе стаў лаўрэатам Еўразійскага тэлефорума ў намінацыі «Праграмы для дзяцей і юнацтва» (за тэлечасопіс
У 2004 годзе быў узнагароджаны спецыяльнай прэміяй журы Балканскага фестывалю фільмаў і тэлевізійных праграм для дзяцей і юнацтва «Арт Амфара».
У 2005 годзе стаў уладальнікам спецыяльнага прыза журы Дзіцячага фестывалю мастацтваў у
У 2006 годзе створаны Арловым цыкл дакументальных праграм «Сямейны альбом» стаў пераможцам Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat».
У 2011 годзе быў узнагароджаны медалём за ўклад у арганізацыю і правядзенне Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» у сувязі з
Каментары