Здарэнні

«Мінсктрансу» прадалі патрыманы аўтобус пад выглядам новага

Упраўленнем па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю ГУУС Мінгарвыканкама спынена спроба нанясення ГП «Мінсктранс» шкоды ў асабліва буйным памеры.

Як паведамілі ў праваахоўных органах Мінска, у ходзе праверкі выканання заканадаўства пры куплі дарагой імпартнай тэхнікі найбуйнейшым транспартным прадпрыемствам Беларусі быў выяўлены факт несумленнасці аднаго з пастаўшчыкоў.

Так, паводле звестак УБЭП ГУУС Мінгарвыканкама, ТАА «Мары», якое з’яўляецца афіцыйным дылерам вядомай карпарацыі Iveco ў Беларусі, павінна было па заключанай дамове з ГП «Мінсктранс» паставіць апошняму новы аўтобус міжнароднага класа коштам у 3,5 мільярда рублёў (больш за 400 тысяч даляраў). Аднак у рамках выканання дамовы, дылер паставіў беларускаму транспартнаму прадпрыемству б/у аўтобус, кошт якога быў значна ніжэйшы новага.

У выніку зробленых захадаў пастаўлены аўтобус быў вернуты назад дылеру, што прадухіліла нанясенне беларускаму транспартнаму прадпрыемству шкоды ў памеры больш за 267 мільёнаў рублёў.

У самым ТАА «Мары» катэгарычна адмовіліся каментаваць дадзеную сітуацыю. Як заявіў дырэктар кампаніі Валянцін Прыстром, гэта справа дамоўных узаемаадносін двух суб’ектаў гаспадарання і нічога больш.

«Я не вар’ят, каб так рабіць. Калі УБЭП разбіраецца з гэтым, то няхай разбіраецца, а я нічога каментаваць не хачу і не буду «. — заявіў дырэктар ТАА «Мары».

Каментары

Цяпер чытаюць

Зладзіла дзень нараджэння для дарагога сабакі мальтыпу, марыць аб унуках: як цяпер жыве Анжаліка Агурбаш

Зладзіла дзень нараджэння для дарагога сабакі мальтыпу, марыць аб унуках: як цяпер жыве Анжаліка Агурбаш

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі працягваюць знаходзіць лічынак і насякомых у шакаладках5

«Прыехаў мэр і прывёз 10 кілаграмаў корму». Беларуска разам з полькай адкрыла ў Польшчы часовы дом для бяздомных катоў2

Пад Екацярынбургам падарвалі машыну дырэктара заводa па вытворчасці дронаў. Ён у рэанімацыі5

Microsoft паведаміла пра маштабную кампанію расійскіх хакераў па ўзломе вайфай-сетак у гатэлях па ўсім свеце1

Беларускі савецкі мадэрнізм збіраюць на адной анлайн-карце4

Беларуска была знойдзена мёртвай у гатэлі македонскага Охрыда1

Ракета SpaceX, імаверна, ужо сутыкнулася з Месяцам2

Войскі беспілотных сістэм Расіі ўзначаліў ураджэнец Слуцка15

Буяны беларускі рэцыдывіст разбіў камеру відэаназірання ў расійскім СІЗА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зладзіла дзень нараджэння для дарагога сабакі мальтыпу, марыць аб унуках: як цяпер жыве Анжаліка Агурбаш

Зладзіла дзень нараджэння для дарагога сабакі мальтыпу, марыць аб унуках: як цяпер жыве Анжаліка Агурбаш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць