Свет22

Ракета SpaceX, імаверна, ужо сутыкнулася з Месяцам

У выніку ўдару павінен быў утварыцца кратар.

Фота: Eric Gay / AP

Верхняя ступень адной з ракет Falcon 9 кампаніі SpaceX, якая рухалася ў напрамку спадарожніка Зямлі з хуткасцю каля 9 тысяч км/г, імаверна, ужо ўпала на паверхню Месяца, мяркуюць вучоныя. У выніку ўдару павінен утварыцца кратар, аднак, каб выявіць месца падзення ступені, навукоўцам спатрэбіцца пэўны час, піша Бі-бі-сі.

Момант падзення не здолеў зафіксаваць ніводзін з касмічных апаратаў, якія круцяцца вакол Месяца, бо месца падзення не трапіла ў зону іх агляду. Вучоным трэба будзе прааналізаваць новыя здымкі паверхні Месяца і параўнаць іх з тымі, што былі зроблены да падзення ступені. На паверхні спадарожніка Зямлі павінен быць бачны след ад сутыкнення са ступенню Falcon 9.

Акрамя таго, момант сутыкнення маглі зафіксаваць тэлескопы ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, аднак на апрацоўку атрыманых даных спатрэбіцца як мінімум некалькі гадзін.

За мільёны гадоў Месяц перажыў незлічоную колькасць сутыкненняў. Астэроіды і метэарыты надалі спадарожніку Зямлі яго характэрную зрытую паверхню і пакрылі яе мноствам кратароў. А ў апошнія гады свае сляды на ім пачалі пакідаць і невялікія зонды ды пасадачныя модулі, адпраўленыя туды зямнымі касмічнымі агенцтвамі.

Паводле даных Цэнтра вывучэння калязямных аб'ектаў (CNEOS) NASA, верхняя ступень адной з ракет Falcon 9 кампаніі SpaceX, якая ляцела з хуткасцю каля 2,43 кіламетра ў секунду, павінна была ўрэзацца ў Месяц раніцай 5 жніўня.

Амерыканскае касмічнае агенцтва прыйшло да такой высновы, пацвердзіўшы разлікі незалежных астраномаў, якія на падставе агульнадаступных даных высветлілі, што частка гэтай ракеты, запушчанай у студзені 2025 года, выпадкова апынулася на траекторыі сутыкнення з Месяцам.

«Для Зямлі небяспекі няма, — запэўніў прэс-сакратар Джымі Расэл. — NASA працягне сачыць за ракетнай ступенню ў вучэбных мэтах, а пасля будзе назіраць за месцам сутыкнення ў навуковых мэтах».

Кампанія SpaceX запусціла гэтую ракету Falcon 9 у рамках сумеснай місіі ЗША і Японіі па дастаўцы на Месяц двух пасадачных модуляў і навуковага абсталявання.

Частка ракеты Falcon 9 з'яўляецца шматразовай: яна вяртаецца на Зямлю і выкарыстоўваецца паўторна. Аднак некаторыя элементы ракеты аддзяляюцца ў космасе і застаюцца на арбіце, калі не сутыкнуцца з іншым нябесным целам.

У гэтым выпадку гаворка ідзе пра верхнюю ступень ракеты, памеры якой прыкладна адпавядаюць пяціпавярховаму будынку, а маса на Зямлі складае не менш за 4000 кілаграмаў.

Астраном Біл Грэй, які першым высветліў, што яна ўпадзе на Месяц, паведаміў, што ступень павінна была ўрэзацца ў паверхню каля кратэра Эйнштэйна, які знаходзіцца на бачным з Зямлі баку Месяца.

Каментары2

  • Жвір
    05.08.2026
    І хрэн зь ёй, з той ракетай. Дарослыя дзядзькі гуляюць у дарослыя цацкі. Прыклад таго, калі розум - гора.
  • МимоКрокодил
    05.08.2026
    Это ДТП?
    Столкнулась.
    Мусарню вызвали?
    Американцы любят жеж на мусоров ломиться.

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў2

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў2

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць