Вайна44

У выніку ўдару па Кіеве загінулі 17 чалавек, 44 параненыя. Найбольш ахвяр — людзі, якія чакалі цягнік

Восем чалавек загінулі на платформе станцыі пад Броварамі ў Кіеўскай вобласці.

Людзі не паспелі сесці ў цягнік, які крыху затрымаўся, распавёў кіраўнік Броварскай раённай дзяржаўнай адміністрацыі Віталій Бягун.

Начны ўдар па Кіеўшчыне пракаментаваў у сваім тэлеграм-канале Уладзімір Зяленскі.

«На гэты момант вядома пра 44 пацярпелых у выніку масіраванага расійскага ўдару па Кіеве і Кіеўшчыне. Яшчэ 17 чалавек, на жаль, загінулі. Мае спачуванні родным і блізкім. Удар быў цяжкім: 24 балістычныя ракеты, 4 «Цырконы/Оніксы» і яшчэ 115 дронаў, значная частка з якіх — рэактыўныя. Асноўная мэта атакі — складскія памяшканні грамадзянскіх прадпрыемстваў, таксама былі ўдары па інфраструктуры і чыгуначнай станцыі. Гэта былі аб’екты, якія не маюць дачынення да вайны: піваварная кампанія, склады будаўнічых матэрыялаў, грамадзянская лагістыка», — паведаміў прэзідэнт Украіны.

Каментары4

  • Gust
    05.08.2026
    Трэба пiсаць так: "расiiйскiя ваенныя забiлi у Кiеве 17 чалавек..."
  • имя
    05.08.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Не так
    05.08.2026
    Gust, Расейские лапаты и пральные машины

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыны пад Маладзечнам стварылі падпольную каталіцкую грамаду — і перажылі СССР7

Парадокс багатых краін: пенсіянеры заможныя як ніколі, але дзяржавы трацяць на іх усё больш грошай6

Чаму зімой не варта трымаць ежу на балконе?5

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць