Грамадства88

«Нягледзячы на значную працу, праведзеную па дадзенай крымінальнай справе…»

Справу супраць віцебскіх следчых, якія сілай змушалі падлеткаў агаварыць сябе, спынілі.

«Нягледзячы на значную працу, праведзеную па дадзенай крымінальнай справе, і працягласць расследавання, з сабраных доказаў следству не прадставілася магчымым зрабіць выснову пра наяўнасць складу злачынства ў дзеяннях супрацоўнікаў унутраных спраў».

Сухая канцылярская адпіска ўмясціла ў сябе паўтара года следства па незвычайнай справе: на лаве пасудных маглі апынуцца віцебскія міліцыянты, якія ў 2009 годзе сілай змушалі трох падлеткаў узяць на сябе віну за забойства. «НН» неаднойчы пісала пра гэтую рэзанансную гісторыю. Аднак абвінавачаныя ў катаваннях не толькі не трапілі пад суд, але і выраслі за гэты час па службе.

Напрыклад, Юрый Шчацько, які ў 2009-м кіраваў следчай групай, яшчэ да сканчэння расследавання па факце катаванняў быў прызначаны намеснікам начальніка Следчага камітэту па Віцебскай вобласці. Кар’ернаму росту не перашкодзіла папярэджанне ад Генпракуратуры за няпоўную службовую адпаведнасць.

«Суд апраўдаў нашых дзяцей. На іх мучыцеляў завялі крымінальную справу. Але чым гэта скончылася?

Справу закрылі, міліцыянтаў павысілі, а перад намі, нашымі дзецьмі, перад школай, дзе яны вучыліся ніхто нават прабачэння не папрасіў»,
— абураецца Хачатур Хачатуран, чый сын, Аляксандр Логінаў, прайшоў праз пекла следства.

Хачатуран расказвае, што ў пэўны момант у яго нават з’явілася надзея. Ён спасылаецца на прыватную размову са следчым Генпракуратуры, які займаўся папярэднім расследаваннем справы Першамайскага РАУС Віцебска.

Нібыта той знайшоў доказы прымянення катаванняў. Хачатуран кажа, што следчы дакараў яго за публікацыі ў прэсе. Маўляў, гэта перашкаджае следству, якое само ва ўсім разбярэцца.

Следства было фармальным, скардзяцца бацькі пацярпелых падлеткаў. Вочныя стаўкі правялі напрыканцы, калі з моманту асноўных падзей прайшло больш за тры гады.

А яшчэ адпіскі — больш за сотню фармальных адказаў з пракуратуры і Адміністрацыі Лукашэнкі.

Справу віцебскіх следчых афіцыйна закрылі «з-за адсутнасці складу злачынства». Бацькі падлеткаў задаюцца пытаннямі: атрымліваецца, што пагражаць пісталетам непаўналетняму, збіваць яго, садзіць у камеру да рэцыдывістаў, трымаць у псіхдыспансеры — не злачынства?
І хто тады вінаваты ў тым, што іх дзяцей месяцамі трымалі ў СІЗА і выбівалі з іх паказанні?

«Я ўсё адно не спынюся. І я не адзін, пра нашу справу ведае ўвесь горад», — кажа Хачатур Хачатуран. Ягоны сын зараз служыць у войску ў рэзерве, на днях прымаў прысягу.

«Я ганаруся сынам. Ён столькі перажыў, але застаўся моцным. Працуе, завочна вучыцца. З гонарам служыць краіне, у адрозненне ад дарослых дзядзькоў, якія дзеля кар’еры здольныя на ўсё».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.13

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю11

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць