Грамадства55

Архіепіскап БАПЦ: Беларусь і сёння мае абаронцаў веры і Бацькаўшчыны. Каляднае віншаванне

З нагоды Раства Хрыстовага паводле Юльянскага календара да вернікаў з калядным архіпастырскім пасланнем звярнуўся першаіерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, архіепіскап Паўночна-Амерыканскі і Наваградскі Святаслаў (Логін).

Любыя браты і сёстры ў Хрысьце!

Кожны год мы ўрачыста святкуем дзень Хрыстовага Нараджэньня. Гэтае сьвята для хрысьціянаў вельмі важлівае, бо сам Госпад — другая асоба Сьвятое Тройцы — Сын Божы Ісус Хрыстос прыйшоў на Зямлю, каб пазьней прынесьці Сябе ў ахвяру дзеля збаўленьня ўсяго чалавецтва. Ад часу гэтае гістарычнае падзеі Хрыстова Царква ўзбагацілася мноствам Сьвятых людзей, якія па прыкладу Боскаму, самі сваё жыцьцё ахвяравалі Богу. Шмат такіх было і ў Беларускай Царкве. Беларускія Сьвятыя былі душой і гонарам свайго народу і на працягу стагодзьдзяў фармавалі духоўнае аблічча Беларускае нацыі. Абаронцы веры й Бацькаўшчыны жылі ў кожную эпоху, і цяпер маці-Беларусь мае такіх сыноў і дачок.

​​​​Беларусы-ліцьвіны, якія самі ці іхныя бацькі вымушаныя былі апынуцца ў замежжы, выявілі сваю любоў да зямлі дзядоў захаваньнем роднае веры, мовы й культуры, пабудовай Беларускіх храмаў, дзе ўзносяцца малітвы за волю Беларусі і за ейны народ.
І ні канадзкія маразы, ні аўстралійская сьпякота ніколі не перашкаджалі ім радасна сустракаць Беларускія Каляды.

Далёка ня кожнаму Госпад дае сілы духу й магчымасьці змагацца за родную веру й свой народ, але ўсе зможам узьнесьці малітву за тых, хто пакутуе за праўду ў зьняволеньні й на выгнаньні,
за ўсіх нашых суайчыньнікаў, што жывуць на Бацькаўшчыне й на чужыне. І хай каляднікі прыходзяць у кожную беларускую хату і радасна віншуюць:

Хрыстос нарадзіўся! Слаўце Яго!

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

Разведка Швецыі: Эканоміка Расіі на мяжы найглыбейшага крызісу. Няясна, ці Пуціну пра гэта кажуць23

Аднаго чалавека на ўездзе ў Беларусь аштрафавалі за адзенне, другога — за абутак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць