Дастаткова з’ездзіць з «Гарызонтам» праз мяжу і назад.
З пачатку года ў Беларусі запрацавала сістэма Tax free — вяртання падатку замежнікам, якія набылі тавар у беларускай краме. Патрэбныя ўмовы — сума куплі павінна перавышаць 800 тысяч рублёў. Замежнік афармляе ў краме спецыяльныя паперы, якія, разам з нераспакаваным таварам, трэба будзе паказаць на мяжы. Пасля гэтага можна вярнуць пэўны працэнт ад сумы куплі (каля 12%).
Такая эканомія дасягаецца за кошт таго, што замежнікі вызваляюцца ад сплаты падатку на даданую вартасць, які складае ў Беларусі 20%.Частку гэтай сумы забірае сабе
Праўда, пакуль што схема працуе толькі на паперы.
Сістэма распаўсюджваецца на грамадзянаў усіх краін, апроч Расіі, Казахстана і Беларусі. Аднак ці могуць нашы суайчыннікі атрымаць ад яе карысць? Так, калі маюць знаёмых жыхароў у суседніх краінах — Польшчы, Украіне, Літве, Латвіі.Тады купля, напрыклад, тэлевізара «Гарызонт», афармляецца на замежніка, які на мяжы вяртае каля 12% ад цаны. Пасля гэтага тэлевізар вяртаецца ў Беларусь. Калі яго вага не перавышае 35 кг, увезці яго можна бязмытава. Схема можа быць выгаднай жыхарам прымежных населеных пунктаў — Брэста, Пінска, Гродна, Ашмянаў.
***
З 1 студзеня года Літва вяртае Tax Free ў тым ліку і за набытыя прадукты, калі вы купляеце прысмакаў на суму больш за 200 літаў (гэта каля 650 тысяч). Алкаголь і тытунь пад гэтыя правілы не падпадаюць. У Польшчы вяртаць грошы за прадукты і алкаголь можна было ўжо даўно.
Каментары