Здарэнні11

У Магілёве апраўданы абвінавачаны ў пастаўцы буйной партыі гераіну

Яго вінавацілі ў тым, што па тэлефоне кіраваў перавозкай партыі, якой бы хапіла на два мільёны доз. Але 11 гадоў далі толькі кур’еру.

Гэта гісторыя стала вядома ў верасні 2010 года. Пад Дуброўнам, на пункце спагнання мытных пошлін «Рэдзькі» спынілі і праверылі «Опель Астру».
Машына ехала з Расіі. Кіроўцу «распрацоўвалі» паўгода.

У бакавых панэлях задняга пасажырскага сядзення знайшлі…блізу 200 цыбулін.
Аказалася, што гэта ― замаскіраваны гераін: парашок запаялі ў поліэтыленавыя шарыкі і абляпілі цыбулевым шалупіннем, была нават карнявая сістэма.

Перавозілася рэкордная для Беларусі партыя ― каля 28 кілаграм найчысцейшага гераіну.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле «Незаконны абарот наркатычных сродкаў у буйных памерах у складзе арганізаванай групы».

Разбіраліся з акалічнасцямі крымінальнай справы блізу двух гадоў. Абвінавачванне высунулі двум грамадзянам Беларусі. Зразумела, што кур’еру Г., які перавозіў гераін у «Опелі», было не адкруціцца.

Але асаблівая ўвага была на іншым фігуранце ― Ю. Ён, па версіі следства, кіраваў перапраўкай наркотыкаў па тэлефоне.
Што праўда, з мэтай канспірацыі, цыбуліны з гераінам называлі словамі «рэч», «тавар» і гэтак далей. На думку следчых органаў, яны ўваходзілі ў транснацыянальную групоўку, якая займаецца дастаўкай гераіну з Сярэдняй Азіі ў Еўропу. Некаторыя іншыя ўдзельнікі гэтай групоўкі цяпер чакаюць судоў у Расіі.

Затрыманне наркабарона ў Беларусі магло зрабіць рэальны ўдар па іншых буйных наркагандлярах.
Але і з імі не так проста разабрацца: у нарказвароце круцяцца дзясяткі мільёнаў долараў, магчыма, ёсць сувязі і па-за крымінальным светам.

Вердыкт па гучнай справе быў вынесены судом Кастрычніцкага раёна Магілёва перад Новым годам.

«Г. асуджаны па артыкуле 328 частка 3. Пакаранне ― 11 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ю. прызнаны невінаватым за недаказанасцю яго удзелу ў здзяйсненні злачынстваў, ― паведамляе суддзя Раман Касцюк.
― Пакуль больш падрабязна я вам нічога не магу сказаць. Прысуд абскарджаны абвінавачаным Г. і апратэставаны пракуратурай з-за апраўдання Ю.».

«Вынесены касацыйны пратэст на прысуд. Ён будзе разглядацца ў абласным судзе», ― кажа начальнік аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Людміла Шурпіна.

У чым менавіта пракуратура не згодная з прысудам?

Людміла Шурпіна: «Толькі калі справа будзе разгледжаная ў судзе, прысуд набудзе законную моц. Толькі тады можна будзе даваць нейкія ацэнкі».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза25

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Гомеля паабяцаў перадаць пасылку на 10 тысяч рублёў, але з’еў з яе ўсе прадукты4

Зорны беларускі акцёр Ігар Сігоў пайшоў у кіроўцы аўтобуса. Кажа, што гэта лепш, чым у таксі8

У Магілёве адбылося шэсце да месца масавых рэпрэсій 1930‑х — з іконай расійскага цара і імперскім трыкалорам26

У Францыі двух блізнят абвінавачваюць у забойствах. Хто менавіта націснуў на курок, невядома — у іх аднолькавая ДНК

Пяскоў і Лаўроў заявілі пра неабходнасць «па-мужчынску» трымацца «разуменняў», дасягнутых у Анкорыджы7

Памерла класная кіраўніца Лукашэнкі6

«Скарына ютуба». Leibonik запісаў песню пра Мікіту Мелказёрава1

Каранік: Акадэмія навук пазбавіцца ад баласту17

Беларуска знайшла ў краме рэдкі плод, але яго насенне знаёмае кожнаму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза25

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць