Здарэнні11

Гамельчукоў, якія набылі кватэры і машыны, прымусілі даплаціць 338 млн падаткаў

Гэтыя людзі прыцягнулі ўвагу ІМПЗ пасля таго, як зрабілі вельмі дарагія пакупкі.

Пры гэтым выявілася, што іх выдаткі значна перавысілі даходы. Прынамсі тыя, якія былі атрыманыя з легальных крыніц.

Самым яркім прыкладам з гэтай катэгорыі стаў выпадак з гамяльчанкай, якая, як высветлілі падаткавікі, з 2002 па 2011 г. набыла ў абласным цэнтры 6 кватэр. Прычым іх уладальніцай была не якая-небудзь паспяховая бізнэсвумэн, што ўкладвала свае актывы ў нерухомасць, а сціплая пенсіянерка — у нядаўнім мінулым медыцынскі работнік. Гэтае жыллё гаспадыня афіцыйна здавала ў арэнду.

Інфармацыя, атрыманая супрацоўнікамі ІМПЗ па Савецкім раёне Гомеля падчас аналізу наяўных базаў дадзеных, паслужыла падставай для запатрабавання дэкларацыі пра даходы і маёмасць. У ліку іншага яе аўтар указала грашовую пазыку ў памеры 60 тысяч даляраў, нібыта атрыманую ад нейкай грамадзянкі Украіны. Але нават з улікам гэтага праверка названых звестак выявіла перавышэнне расходаў над даходамі ў памеры 290,4 млн руб. У сувязі з гэтым гамяльчанцы было даналічана амаль 70 мільёнаў рублёў падаходнага падатку. Характэрна, што гэтую суму пенсіянерка без затрымак выплаціла ў бюджэт. Зрэшты, магчыма, гэта яшчэ не ўсё. У цяперашні час падатковыя органы правяраюць сам факт атрымання пазыкі. І калі ён не пацвердзіцца, не выключана, што падаткавікі выставяць гераіні разглядаў новы «рахунак».

Як паведаміла начальнік Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах РБ па Гомельскай вобласці Галіна Пашэд, у мінулым годзе па дэкларацыях, запатрабаваных у 113 грамадзян, было даналічана і выплачана ў бюджэт звыш 338 млн руб.

Праверцы ў першую чаргу падвяргаюцца крыніцы даходаў грамадзян, якія набываюць кватэры і дарагі аўтатранспарт прадстаўніцкага класа. Цікава, што такія пакупнікі, якія часцяком зусім не маюць афіцыйнага месца працы, аддаюць перавагу аўтамабілю маркі Porshe Cayenne.

Каментары1

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Стаматолаг расказаў, як абараніць зубы дзіцяці, не адмаўляючыся ад салодкага

Ці дапаможа суперкрэдыт на новабудоўлі і другаснаму рынку? Пяць пытанняў пра іпатэку пад адзін працэнт2

63‑гадовага былога памежніка з Магілёва асудзілі за абразу Лукашэнкі2

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі2

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы34

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць