Грамадства66

Зварот да прэм’ера Польшчы: дапамажыце «Белсату»

Ліст да Дональда Туска падпісалі Івонка Сурвіла, Станіслаў Шушкевіч, Уладзімір Някляеў, Аляксандр Мілінкевіч і Анжаліка Борыс.

У звароце падпісанты найперш дзякуюць польскім уладам за падтрымку адзінага на сённяшні дзень незалежнага беларускамоўнага тэлеканала, які «стаўся больш чым проста тэлебачаньнм, але апірышчам беларускае мовы і ўстановаю, якая аказвае істотную падтрымку незалежнаму грамадскаму жыццю ў Беларусі».

Далей выказваецца занепакоенасць тым, што такая каштоўная ініцыятыва «можа быць закінутая».

Гаворка ідзе пра недахоп фінансавых сродкаў, што не дазваляе «Белсату» развівацца належным чынам, а летась у канцы лістапада канал быў вымушаны адмовіцца ад вяшчання ў жывым эфіры і пераважнай большасці публіцыстычных праграмаў.

Польскае агенцтва прэсы (РАР), спасылаючыся на крыніцу ў «Белсаце», падае, што акрамя таго, што МЗС Польшчы (гэта галоўны фундатар «Белсата») паступова змяншае фінансавую падтрымку канала (20,9 млн злотых у 2008 годзе, 20,7 млн у 2009, 16 млн у 2010, 19 млн у 2011, 17,6 млн летась і 17 млн мае быць сёлета), другі падпісант дамовы аб стварэнні канала — Польскае грамадскае тэлебачанне (TVP) — сёлета істотна зменшыла рэальнае грашовае фінансаванне «Белсата», які ўваходзіць у склад TVP.

У сваю чаргу прэс-сакратар TVP Ёанна Стэмпень-Рагаліньска заявіла РАР, што сёлета TVP выдаткуе на дапамогу «Белсата» 3,6 млн злотых (у «Белсаце» РАР паведамілі, што гэта не рэальныя грошы, якія можна пусціць на вытворчасць праграмаў, а перадусім адміністратыўныя выдаткі), і «Белсат» павінен «лепей гаспадарыць праграмамі, якія набываюцца і прадукуюцца для канала, а зацверджаны Назіральнай радай TVP бюджэт „Белсата“ пакрывае кошты дзейнасці канала на ўвесь 2013 год».

Аўтары ліста да прэм’ера Туска падкрэсліваюць «патрэбу ўдзелу ў гэтай ініцыятыве таксама еўрапейскіх установаў, бо хоць „Белсат“ і атрымлівае дапамогу ад урадаў Швецыі, Нідэрландаў, Нарвегіі і Рады міністраў Паўночных краінаў, сам ЕС фінансавай падтрымкі не ажыццяўляе».

«Мы разлічваем, аднак, што аўтарытэт як Польшчы, так і Ваш асабісты, дазволяць пераканаць іх далучыцца да гэтай ініцыятывы. Магчымасці ўздзеяння Еўрапейскага саюза, у тым ліку і Польшчы, на цяперашнюю ўладу ў Беларусі абмежаваныя. Такія ініцыятывы, як тэлеканал „Белсат“, дазваляюць рэальна ўплываць на сітуацыю не шляхам кантактаў з уладаю, а дзякуючы пашырэнню свядомасці, будуецца пачуццё ўласнай свядомасці народа. Гэта найлепшая інвестыцыя ў дэмакратычную будучыню Беларусі, даступная яе суседзям», — гаворыцца ў звароце беларускіх грамадскіх дзеячаў да прэм’ер-міністра Дональда Туска.

Канцылярыя прэм’ер-міністра Польшчы пакуль не каментавала звароту.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію13

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

АНТ патлумачыў прычыну чэргаў на мяжы Беларусі з Польшчай. Прапагандыстаў высмеялі проста ў каментарыях пад відэа5

«Я паабяцаў камітэтчыкам». Юрась Зянковіч плануе адсудзіць грошы ў сілавікоў2

Рубіа: Трамп не разглядае сустрэчу на Алясцы як саступку Пуціну7

Вядучая АНТ Наталля Немагай адпачыла ў акупаваным Крыме ФОТЫ25

Заснаваны беларусам стартап збіраецца купіць Google Chrome за $34,5 млрд3

Кавалеўскі: У 2021-м Макей спрабаваў папярэдзіць нас пра стратэгію, якую мы выкарыстоўваем37

Адзін з самых вядомых футбалістаў БАТЭ заняўся продажам ровараў

У некалькіх краінах успышкі віруса Чыкунгунья. Што гэта такое і ці баяцца беларусам?2

Мадонна заклікала Папу Льва XIV прыехаць у Газу, пакуль не стала занадта позна5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію13

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць