Непацверджаная інфармацыя: суддзя Комар другі раз выйшла замуж і сышла з суда сама
Калегі кажуць, што Вольга Комар другі раз выйшла замуж і сышла з суда, але не з прафесіі — будзе надалей працаваць юрысткай, паведамляе радыё «Свабода».
Вольга Комар працавала суддзёй Фрунзенскага раёна сталіцы. Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі ад 14 студзеня яна вызваленая ад працы — закончыўся тэрмін паўнамоцтваў. Разабрацца ў прычынах нам не ўдалося. На тэлефонным нумары, зарэгістраваным на спн.Комар, нам адказалі, што гэта не яе тэлефон.
Комар у 2011-м разглядала першы працэс па справе Плошчы. Тады яна на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму пасадзіла Васіля Парфянкова. Яна запомнілася таксама судамі над грамадскім актывістам Паўлам Станеўскім, праваабаронцам, былым міліцыянтам Паўлам Левінавым — абодвух сумленных людзей адправіла на суткі – маўляў, за лаянку.
Ёй забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС.
Да таго, як стаць суддзёй, Вольга Комар працавала адвакатам. Калегі яе высока цанілі: «Яна сапраўды мае аўтарытэт, з ёй заўсёды раіліся ў самых складаных справах».
А чаму яна сышла з суда? «Я думаю, што яна зрабіла выбар, які будзе лепшым для яе. Таму што ў чалавека адно жыццё, і ён сам робіць выбар — як яму яго пражыць».
Каментары