Свет66

Мядзведзеў: Чуткі пра адраджэнне СССР — трызненне

Прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў назваў поўным трызненнем чуткі пра тое, што Расія спрабуе адрадзіць Савецкі Саюз, і заявіў, што шляху ў мінулае не існуе, а ўмацаванне інтэграцыі ідзе на ўзаемавыгаднай аснове.

«Мы вельмі часта чуем, ва ўсякім выпадку па палітычнай лініі, папрокі ў тым, што Мытны саюз і Адзіная эканамічная прастора — гэта адраджэнне Савецкага Саюза. Гэта поўная

бязглуздзіца, шляху ў мінулае не існуе.
Азірніцеся вакол, паглядзіце на сябе і на нас — усе мы сталі іншымі, і ўсе мы глядзім у будучыню, і ў нас ёсць дакладны план умацавання інтэграцыі на ўзаемавыгаднай аснове. Мы, дарэчы, рэалізуем яго, засвоіўшы як станоўчыя, так і адмоўныя ўрокі пабудовы Еўрасаюза, і ўпэўненыя ў поспеху», — сказаў Мядзведзеў, выступаючы на ​​Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.

Ён адзначыў, што складанасцей на гэтым шляху нямала, але выгод больш.

«Менавіта таму мы прапануем Еўрасаюзу перайсці да больш цеснага, а калі жадаеце — максімальна цеснага супрацоўніцтва, увесці бязвізавы рэжым, нарэшце, сфармаваць агульную эканамічную прастору, якое можа стаць асновай адзінага рынку ад Атлантыкі да Ціхага акіяна», — дадаў Мядзведзеў.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж33

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»15

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў5

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж33

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць