Здарэнні22

Крымінальную справу супраць Аляксандра Лукашэнкі (Пінск) спынілі - інтэрв'ю з ім

З цёзкі кіраўніка дзяржавы знялі абвінавачванні.

21 студзеня дырэктарам і мастацкім кіраўніком Палескага дзяржаўнага тэатра ў Пінску прызначылі Аляксандра Лукашэнку. Справа непрыкметная, калі б былы начальнік аддзела культуры Пінскага гарвыканкама летась не быў пад следствам. Спачатку правяралі яго працу, а пасля завялі і крымінальную справу. Яго вінавацілі ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Нібыта ў лютым 2012 на тыдзень звазіў у Польшчу дзевяць сваякоў. Пікантнасць у тым, што паездка адбылася за гарадскія грошы. І ехаць мусіў ансамбль «Палескія зоры». Суда ж так і не было. «Наша Ніва» пагаварыла з цёзкам кіраўніка дзяржавы.

«НН»: Чым скончылася крымінальная справа?

Аляксандр Лукашэнка: Справу закрылі з прычыны адсутнасці складу злачынства.

«НН»: Да суда так і не дайшло?

АЛ: Які суд, пра што вы кажаце. Следчым камітэтам справа была спынена. І ў снежні я атрымаў афіцыйны дакумент.

«НН»: За гэты час вас звольнілі з працы...

АЛ: Пачакайце, я сышоў сам з гарвыканкама. І тое, што пісалі ў некаторых СМІ, гэта ўсё на сумленні людзей, якія былі не ў тэме, не ведалі сутнасць сітуацыі.

Розныя былі артыкулы. Я гэта перажыў.

У мяне ў кастрычніку сканчаўся кантракт у гарвыканкаме. І я, не дачакаўшы заканчэння, напісаў заяву на звальнення па згодзе бакоў. Паколькі расследаванне яшчэ вялося, каб, скажам так, нікога не кампраметаваць.

Дый на сённяшнюю пасаду прызначэнне было зроблена па ўзгадненні з гарвыканкамам. А калі былі б пытанні да мяне, то на працу не прынялі.

«НН»: Расследаванне цягнулася амаль паўгода. Чаму так доўга?

АЛ: Я працаваў у гарвыканкаме да канца верасня. І ніхто мяне ад працы не адхіляў. Былі праверкі ў гэты час: і па пытаннях крымінальнай справы, і па іншых. У чэрвені справа была закрыта, потым зноў працягнулася. У кастрычніку зноў закрылі, а затым працягнулі. Для таго, відаць, каб усё дасканала праверыць-пераправерыць. Правяралі маю працу за тры гады. У выніку выявілі парушэнні, але яны былі дробнымі і не цягнулі на крымінальную справу.

«НН»: Справа супраць вас — памылка ці чыясьці помста?

АЛ: Я не хачу наконт гэтага гаварыць. Няхай тым людзям будзе добра. Я магу толькі здагадвацца.

Здараецца, кіраўнік трапляе ў сітуацыю, калі такія абвінавачванні сыходзяць ад людзей, якіх прымусіў працаваць. І яны пачынаюць па-дробнаму шкодзіць і пісаць ананімкі.
Камусьці хацелася гучнай справы. Калі адным добра, то другім становіцца кепска. Не хачу разборак з тымі, хто гэта пачаў. Калі так атрымалася, значыць і я здзейсніў кіраўніцкія памылкі.

Гэта быў дастаткова непрыемны перыяд майго жыцця: цяжка было ў маральным плане. А цяпер я хачу спакойна жыць і плённа працаваць у сферы, дзе мае веды і досвед будуць запатрабаваныя.

«НН»: А тая паездка ў Польшчу ўсё-ткі была?

АЛ: Была. Але камусьці падалося, што мы за бюджэтныя сродкі з’ездзілі. Калі б гэта было так, то мы з вамі не размаўлялі зараз. Са мной ездзілі кіраўнікі ўстаноў культуры. І мы бралі сваіх сямейнікаў і сяброў, каб паменшыць сабекошт паездкі. Мы не былі там у камандзіроўцы — ехалі за свае грошы. І шкоды дзяржбюджэту мы не нанеслі.

А тое, што ў Паронін мусіў нібыта ехаць ансамбль «Палескія зоры», то гэта няпраўда. Ансамбль планаваў ехаць праз два тыдні ў польскі Лобез на Дзень горада. У артыстаў былі нават візы гатовыя. Але тую паездку ў выніку па ўзгадненні з польскім бокам перанеслі на больш позні час.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Усе навіны →
Усе навіны

Не будуць збіраць мыты з некаторых відаў агародніны

Польскі суд адмяніў дату перадачы дзіцяці бацьку, які хацеў вывезці яго ў Беларусь

У Францыі знайшлі скрадзеную карціну Пікаса за 17 мільёнаў даляраў

Так цяпер выглядае абноўленая Гістарычная майстэрня на Сухой у Мінску ФОТЫ1

Махляры ўключылі ў свае схемы нават Наталлю Качанаву2

У Оршы быў моцны пажар у праваслаўным храме5

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу76

Фермеры, у якіх летась дашчэнту згарэла ферма з каровамі, не могуць пабудаваць новую праз супраціў суседа3

«Выйшлі з аўтобуса і адмовіліся ад тура». Беларусы расказалі, як мяжа сапсавала ім падарожжа15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць