Грамадства1111

Былы пракурор Міншчыны Снягір вызвалены датэрмінова з калоніі

Як стала вядома «Беларускаму партызану», са Шклоўскай калоніі ўмоўна-датэрмінова вызвалены былы пракурор Мінскай вобласці Міхаіл Снягір. Ён адседзеў амаль 4 гады.

У снежні 2012 года УП «Мінскі гарадскі цэнтр нерухомасці» выставіў на аўкцыён канфіскаваны ў Міхаіла Снегіра зямельны ўчастак у садовым таварыстве «Зялёны бор». Участак размешчаны ў Мінскім раёне прыблізна за 2 кіламетры ад Калодзішчаў. Аўкцыён адбыўся ў снежні 2012. Пасля аўкцыёна былога пракурора вызвалілі ўмоўна-датэрмінова.

Снягір прыехаў у Мінск у канцы мінулага тыдня і ўжо стаў на ўлік у міліцыі па месцы жыхарства. Мець зносіны пакуль ні з кім не хоча.
Хутчэй за ўсё, Снягір да гэтага часу не можа паверыць у сваё вызваленне. Снягір знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе да канца заканчэння тэрміну, прызначанага судом па прысуду.

14 лістапада 2008 г. была заведзена крымінальная справа па факце злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі супрацоўнікамі органаў пракуратуры, па ім праходзіў і Снягір.
Неўзабаве ён быў затрыманы і змешчаны ў менскі следчы ізалятар.

Вярхоўны суд Беларусі 7 мая 2010 года прызнаў былога пракурора вінаватым у здзяйсненні шэрагу карупцыйных злачынстваў і прысудзіў да 7 гадоў пазбаўлення волі
з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй усёй маёмасці, а таксама з пазбаўленнем права займаць пасады на дзяржаўнай службе на працягу пяці гадоў і пазбаўленнем рангудзяржаўнага саветніка юстыцыі 3-га класа.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта23

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Наві Пілай, даведаўшыся пра ўзнагароду, пажартавала з Трампа2

Трамп заявіў, што паспяхова дамовіўся з Пуціным пра пастаўкі паліва41

З італьянскай вінаробні ўвадначас скралі элітнага віна на 5 мільёнаў даляраў. Гэта беспрэцэдэнтны маштаб5

Улады анансавалі змены ў падатковых стаўках на наступны год. Што памяняецца?2

У ЗША жанчына вырасціла гіганцкі кабачок вагой з дарослага чалавека1

Менш чым за суткі беларуска зрабіла 170 тысяч крокаў — хадзіла па стадыёне каля дома9

Кіраўнік Мінска: Гандлёвых цэнтраў у сталіцы ўжо даволі3

Белстат апублікаваў статыстычныя партрэты беларускіх бацькі і маці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта23

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць