Свет1313

Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які мог быць замяшаны ў дыверсіі ў Лейпцыгу. Прычым ён змяніў прозвішча

Незадоўга да дыверсіі Максім Лапуноў вылецеў з Пецербурга ў Анкару, адкуль накіраваўся ў Еўропу.

Максім Лапуноў

Дыверсія ў аэрапорце ў Лейпцыгу (Германія) адбылася 4 жніўня — дрон з выбухоўкай урэзаўся ў крыло самалёта Ан-124 «Руслан», але прылада не спрацавала. Дрон праз некалькі гадзін знайшоў на зямлі кіроўца аўтобуса.

The Insider вылічыў, што за дыверсіяй стаіць ГРУ. Але сярод наёмных памочнікаў былі і беларусы.

Пра аднаго з іх «Наша Ніва» ўжо расказвала — гэта Андрэй Каршакоў, беларус, які пражывае ў Расіі.

Андрэй Каршакоў. Фота: Укантакце

Для Каршакова гэта была не першая дыверсія: двума гадамі раней ён удзельнічаў у падпале ў польскім горадзе Лодзь. Ноччу 25 ліпеня 2024 года ў гіпермаркеце Leroy Merlin у Лодзі загарэўся стэлаж са сродкамі аховы раслін і інсектыцыдамі. 

Другі беларус, які мог быць датычны да здарэння ў Лейпцыгу, як высветліў The Insider, — Максім Лапуноў (ён афіцыйна змяніў сабе прозвішча, але пры гэтым карыстаўся старым пашпартам на імя Максіма Коласава).

Згодна з дадзенымі аб пералётах, 19 ліпеня 2026 года, за два тыдні да інцыдэнту, ён вылецеў з Пецярбурга ў Анкару, адкуль у той жа дзень паляцеў у Бялград. Па дадзеных крыніц The Insider у праваахоўных органах адной з еўрапейскіх краін, Лапуноў з высокай ступенню верагоднасці быў у гэтыя дні ў Германіі.

Лапуноў таксама быў у Лодзі ў дні дыверсіі ў 2024-м.

Каментары13

  • Mikola
    09.10.2026
    Kociki, bl***

    [Зрэдагавана]
  • 1
    09.10.2026
    Фото может рассказать о многом. Например, у этого персонажа точно надо проверять документы с пристрастием.
  • Ии
    09.10.2026
    Или дебилы организовали ( уровень спецслужб ) или саботаж. И так и так не самое худшее .

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць