Культура22

Фэстывалю вярнулі «Малітву»

Пра фэст духоўнай музыкі «Магутны Божа» з Магілёва піша Міхась Булавацкі.

Амаль адначасова зь віцебскім «Славянскім базарам» у Магілёве прайшоў XV фэстываль духоўнай музыкі «Магутны Божа».

Разнастайная дзевяцідзённая праграма папоўнілася нават некаторымі сьвецкімі элемэнтамі. Фурор выклікалі «Віртуозы Масквы», якія пад кіраўніцтвам Г.Гараняна сыгралі і некалькі джазавых кампазыцыяў; моладзевы аркестар з гораду Асьці (Італія) і яго саліст з чароўным голасам Мікелянджэла Пэпіна; тэатар беларускай драматургіі зь Менску з рок‑опэрай «Адвечная песьня».

«Віртуозы» наведалі Магілёў ужо другі раз. Першы раз, некалькі гадоў таму, маэстра Сьпівакоў адгукнуўся на цёплую просьбу аднакурсьніка У.Браілоўскага, тагачаснага дырэктара Магілёўскай філярмоніі і ініцыятара «Залатога шлягеру», і прывёз у Магілёў сваю групу з багатай канцэртнай праграмай. Цяпер У.Браілоўскі адбывае тэрмін у месцах ня дужа аддаленых, і, можа, з гэтай прычыны сам Сьпівакоў не прыехаў.

На адкрыцьці фэстывалю мэр Магілёва В.Шорыкаў аддаў належнае ініцыятарам і ранейшым яго арганізатарам, адзначыўшы добрым словам і граматай гарвыканкаму тагачаснага ксяндза Ўладзіслава Бліна ды іншых дзеячаў, што зрабілі істотны ўнёсак у фэстываль.

Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі вас пачуюць!

Асабліва прыемна было глядзець, як сказаць добрае слова фэстывалю на сцэну падымаюцца поруч япіскап Сафроній і прадстаўнікі Ватыкану. Фэстываль, ініцыяваны Касьцёлам, праваслаўная Царква напачатку сустрэла нядобразычліва, і працяглы час праваслаўныя сьвятары на фэстывалі не паказваліся. Прыемна ўразіла і дэпутат палаты Натальля Аўдзеева: яна цудоўна прасьпявала купалаўскую «Малітву»:

    «Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
    Расьпятаю буду маліцца душой,
    Каб чорныя долі зь мяцеліцаў шумамі
    Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй…»

Гадоў сем‑восем таму яна, будучы чыноўніцай гарвыканкаму, на вячэрніх моладзевых тусоўках такога ж фэстывалю ганялася за хлопцамі і дзяўчатамі, спрабуючы адабраць у іх бел‑чырвона‑белыя сьцяжкі. Нешта мяняецца, калі яна запела сваім прыгожым голасам пра расьпятую душу.

Але галоўны сымбаль і гонар фэстывалю — «Малітва» Н.Арсеньневай і М.Равенскага.

На адным зь першых фэстываляў «Магутны Божа» мяне бязьмерна ўсхвалявала і ўразіла гэтая дзея, калі пад канец яго ўрачыстага адкрыцьця на сцэну выйшлі ўсе хоры, усе сьпевакі і музыкі, якія адкрывалі фэстываль, хто не зьмясьціўся на сцэне — пайшлі ў праходы залі і нават на балькон, і пад уладарна‑велічным кіраваньнем Уладзімера Роўды ўся заля засьпявала «Магутны Божа! Ўладар сусьветаў, вялікіх сонцаў і сэрц малых! Над Беларусяй, ціхай і ветлай рассып праменьні свае хвалы…» З гледачоў сьпявалі тады нямногія, слоў ня ведалі. Але сьпявалі харавыя калектывы і сьпевакі ня толькі зь Беларусі, сьпявалі польскія, расейскія, украінскія хоры (калі й вывучыць пасьпелі!) і гімн‑малітва гучала так, што Бог яе ня мог не пачуць. Больш такога супольнага ўрачыстага сьпяваньня «Малітвы» мне чуць не даводзілася, але, тым ня менш, яна велічна гучыць кожны раз пры адкрыцьці і закрыцьці фэсту.

Калі фэстываль узяў пад патранаж гарвыканкам, была спроба адмовіцца ад «Малітвы». Напачатку паспрабавалі замяніць жывое сьпяваньне «фанэрным». Так, аднойчы фэстываль закрывалі пад тэхнічнае гучаньне мэлёдыі М.Равенскага бяз слоў Н.Арсеньневай. Гледачы зьдзіўлена пераглядваліся, нарэшце адзін не ўтрымаўся і закрычаў «Роўду на сцэну!» Яго спрабавалі супакоіць, але ён гучным голасам паўтараў, перакрыкваючы «фанэру»: «Роўду на сцэну!!! Роўду на сцэну!!!..» Па заканчэньні фэстывалю ў гарвыканкам пайшлі лісты з патрабаваньнямі вярнуць «Малітву» фэстывалю. І «Малітву» вярнулі.

Вось і на гэты раз, калі на сцэну выйшлі розныя харавыя калектывы, і вядучая запрасіла маэстра Роўду, уся заля ўстала і тры разы прасьпявала «Малітву». Закрываўся фэстываль пад тую ж «Малітву», толькі ўжо ў выкананьні Магілёўскай гарадзкой капэлы пад кіраўніцтвам Сяргея Лішчэнкі. Фэстываль дапамагае вярнуць Бога ў душы людзей. Мо тым і ўратуемся…

Міхась Булавацкі, Магілёў

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць