Грамадства1616

Лукашэнка: Калі не хочаце ўзбекаў, трэба «ўпірацца і працаваць»

23 ліпеня Аляксандр Лукашэнка, разглядаючы кадравыя пытанні, зноў пракаментаваў магчымасць прыцягнення ў краіну працоўных мігрантаў з Узбекістана.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: kremlin.ru

Лукашэнка адзначыў, што гэтая тэма выклікала шырокае абмеркаванне. Паводле яго слоў, калі ў Беларусі хопіць уласных працоўных рэсурсаў, неабходнасці запрашаць замежных работнікаў не будзе. Аднак у шэрагу рэгіёнаў адчуваецца дэфіцыт кадраў.

Лукашэнка панаракаў, што з нагоды тэмы працоўнай міграцыі паднялася «цэлая бура»:

«Ах, вось узбекаў бяруць!» Я [кажу]: «І не трэба, мы нікога браць не будзем, але тады нам трэба ўпірацца і працаваць».

Лукашэнка заявіў, што кіраўнікі прадпрыемстваў разам са старшынямі райвыканкамаў павінны самастойна вызначаць, ці патрэбныя ім работнікі з Узбекістана, а таксама колькі чалавек і па якіх спецыяльнасцях неабходна запрасіць. Ён падкрэсліў, што прымушаць нікога не будуць, і замежных работнікаў будуць прыцягваць толькі там, дзе гэта сапраўды неабходна. У якасці прыкладу ён назваў асобныя раёны Гродзенскай вобласці, у тым ліку Астравецкі.

Таксама Лукашэнка адзначыў, што не варта чакаць прыезду ўжо гатовых высокакваліфікаваных спецыялістаў. Маўляў, частку людзей давядзецца дадаткова навучыць або перападрыхтаваць. Галоўнай умовай ён назваў жаданне працаваць.

Лукашэнка паведаміў, што пытанне працаўладкавання грамадзян Узбекістана абмяркоўвалася падчас сустрэчы з прэзідэнтам гэтай краіны. Паводле яго, узбекскі бок таксама зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў сельскай гаспадарцы. Узбекістан гатовы інвеставаць сродкі ў будаўніцтва жывёлагадоўчых комплексаў, аб'ектаў для захоўвання кармоў і перапрацоўчых прадпрыемстваў, а таксама накіроўваць сваіх работнікаў для працы ў Беларусі.

Беларускі бок, паводле слоў Лукашэнкі, гатовы забяспечыць такіх работнікаў сацыяльнымі гарантыямі, у тым ліку жыллём, доступам да адукацыі для дзяцей і медыцынскага абслугоўвання. Пры гэтым ён адзначыў, што сітуацыя будзе іншай, калі чалавек прыедзе толькі дзеля таго, каб зарабіць грошы і адправіць іх на радзіму.

Каментары16

  • он - ненормален
    23.07.2026
    Пипец, он нормальный или как?, наверно как!!!
    Влез в российский окоп, загнал туда беларусов, за миллиарды долларов на личных счетах, продав Беларусь и беларусов русским и России, тех, кто не захотел быть русским (узбеком) России, почти миллион, выгнал из Беларуси, сделал всё, чтобы оставшиеся не хотели рожать и распрягается, чтобы упирались, и работали на него и его красавцев!
  • 123
    23.07.2026
    А калі не хочаце Лукашэнку, то бяжыце...
  • Григорий
    23.07.2026
    Приезжайте, дорогие узбеки, работайте, но не для денег, не для документов, не для будущего. Ничего из этого у вас не будет. Просто работайте бесплатно, а потом мы вас отправим обратно. Беларусов-дураков за 30 лет поубавилось ведь, а аппетиты все время растут.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?8

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

Арнітолагі патлумачылі, чаму журавы дагэтуль не адляцелі з Беларусі

Які чысты даход патрэбны для камфортнага жыцця ў Еўропе4

Пуцін прачытаў лідарам Фінляндыі і Нарвегіі лекцыю па гісторыі сярэднявечных славян14

Пасля няўдалага скоку ў возера 19‑гадовы беларус аказаўся ў інвалідным вазку — ён знайшоў сябе ў стварэнні касмічных свяцільнікаў ФОТЫ1

Статкевіч на зварот Золатавай і Калеснікавай: Ён абясцэньвае пакуты і ахвяры, гэта ідэалогія прыстасаванства92

Трамп разлічвае сустрэцца з Зяленскім і Пуціным

Махлярам больш не патрэбны ваш пароль. Яны могуць скрасці «лічбавы ключ» і атрымаць доступ да акаўнта нават пры двухфактарнай абароне4

Абноўленыя экзітполы пасля выбараў у Ізраілі: пераможцы няма, апазіцыйны блок Айзенкота ідзе нароўні з Нетаньяху4

Мужчынская і жаночая скура загойваюцца па-рознаму — прычына нечаканая

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?8

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць