Грамадства

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

Сёння прайшоў кадравы дзень, адбыліся наступныя прызначэнні

Вадзім Альшэўскі стаў міністрам архітэктуры і будаўніцтва. Раней ён быў віцэ-губернатарам Брэстчыны, курыруючы пытанні будаўніцтва, транспарту і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Вадзім Альшэўскі нарадзіўся ў 1975 годзе ў Высокім Камянецкага раёна. Скончыў Брэсцкі палітэхнічны інстытут. З 2000 па 2006 год займаў розныя пасады ў Брэсцкім аблвыканкаме, затым працаваў першым намеснікам начальніка інспекцыі Дзяржбуднагляду па Брэсцкай вобласці, а пасля — кіраўніком інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Брэсцкай вобласці.

З 2018 года — намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Курыраваў пытанні будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, энергетыкі, транспарту і сувязі.

Сяргей Ульдзіновіч прызначаны міністрам лясной гаспадаркі

Ён нарадзіўся ў 1980 годзе. З 2008 па 2023 год узначальваў Капыльскі лясгас, а потым тры гады кіраваў Мінскім лясгасам.

Паслом у Таджыкістане прызначаны Аляксандр Худалееў. Да гэтага часу ён займаў пасаду першага намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях.

Юрый Мікалайчык прызначаны паслом у Мазамбіку па сумяшчальніцтве. Ён таксама ўзначальвае беларускую дыпламатычную місію ў Зімбабвэ.

Сяргей Мядзвецкас узгоднены на пасаду першага намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Да гэтага часу ён працаваў старшынёй Астравецкага райвыканкама.

Пасаду намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама, які курыруе пытанні будаўніцтва, транспарту і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, зойме Аляксандр Максімчук. Раней ён быў генеральным дырэктарам Брэсцкага ЖКГ.

Астравецкі раён узначаліць Руслан Жукоўскі. Да гэтага часу ён займаў пасаду першага намесніка старшыні — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смаргонскага райвыканкама.

Віталь Шулейка ўзгоднены на пасаду старшыні Слонімскага райвыканкама. Раней ён быў першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама.

На пасаду старшыні Шчучынскага райвыканкама ўзгоднены Ігар Аверка. Для яго гэта павышэнне з пасады першага намесніка старшыні — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання гэтага ж райвыканкама.

Уладзіслаў Гершгорын узначаліць адміністрацыю Ленінскага раёна горада Гродна. Раней, з 2019 па 2026 год, ён кіраваў Ашмянскім раёнам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць