Грамадства22

Лукашэнка правёў кадравыя прызначэнні ў структуры КДБ

Таксама будзе ўзмоцнена роля дзяржсакратара.

Лукашэнка сёння правёў кадравыя прызначэнні ў структуры КДБ, паведамляе БелТА.

Таксама ён ззрабіў асаблівы акцэнт на ўзмацненні каардынуючай ролі Дзяржсакратарыята Рады бяспекі і асабіста дзяржаўнага сакратара.

«Я хачу, каб вы разумелі: роля дзяржаўнага сакратара і дзяржсакратарыята будзе ўзмоцнена. Відавочна, што ёсць дэталі і нюансы (гэта старшыня КДБ ведае), якія дакладаюцца толькі прэзідэнту. Знешняя разведка, агентура, рэзідэнтура і іншае. Гэта павінен ведаць толькі прэзідэнт. Гэта не павінна распаўсюджвацца, разыходзіцца і гэтак далей. Ёсць спецыфічныя пытанні, па якіх дакладаецца інфармацыя і атрымліваецца згода або зацвярджэнне, або нейкая задумка, нейкая праграма», — сказаў Лукашэнка.

«Але арганізацыйныя, кадравыя пытанні, дзе трэба нешта абмеркаваць. Ну і наглядаць за гэтым павінен дзяржаўны сакратар і дзяржсакратарыят. Так, як урад займаецца міністэрствамі, так дзяржсакратарыят павінен займацца ўсімі сілавымі падраздзяленнямі. І дакладаць прэзідэнту», — дадаў ён.

Каментары2

  • Ёсік
    23.07.2026
    Што б безь яго рабілі? І гной кідае, і дровы б'е, і кароў за цыцкі мацае, і сонца з дажджом дае, і ўсіх-усіх-усіх паўсюль прызначае, а краіна на месцы стаіць, жабрацкая краіна. Б.яць,трэць стагоддзя скраў у беларусаў, быў патэнцыял, а зараз бяднейшыя за Малдову. 30 гадоў за хлеб б'емся кожныя ліпень-жнівень, усёй талакой дапамагаем вяскоўцам.
  • понятно
    23.07.2026
    Понятно, переставили кровати, вместо того, чтобы поменять оказывающих интимные услуги...

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць