Грамадства88

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі

Хлопца арыштавалі ў сакавіку 2023 года і прысудзілі тры з паловай гады зняволення за данаты. Ён цалкам адбыў тэрмін. Апошнім часам Арцёма ўтрымлівалі ў турэмных умовах.

Арцёма Лябедзьку затрымалі ў канцы сакавіка 2023 года і першапачаткова двойчы давалі па 15 сутак.

Потым на яго завялі справу паводле абвінавачання ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361‑2 Крымінальнага кодэкса).

Справу Арцёма пачалі разглядаць 21 жніўня 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе за данаты ў тры фонды салідарнасці ў 2020 годзе. Меркавана, гаворка ішла, у тым ліку пра фонды BY_help і Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.

Арцём віну не прызнаў. 24 жніўня 2023 года яго асудзілі на тры гады і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Пакаранне адбываў у «Воўчых норах» (калонія №22), потым адбыўся суд па замене рэжыму ўтрымання на турэмны. З лютага 2026 года ён адбываў тэрмін у турме №4 у Магілёве. 

Каментары8

  • mp
    23.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ф
    23.07.2026
    Шчыра віншую Анатоля і Арцёма, а таксама ўсю іх сям'ю!
  • Кабмю
    23.07.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі7

Зяленскі: Ніхто не чакаў, што рускія пойдуць праз Беларусь і будуць наступаць на сталіцу33

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць