Здарэнні11

Збіты спявак Ягор Ваўчок паправіўся, але давялося зрабіць аперацыю на носе

20-гадовага спевака моцна збілі ў навагоднюю ноч у Мазыры. На вуліцы паміж дзвюма кампаніямі ўзнікла патасоўка. Ягор ад моцнага ўдару страціў прытомнасць. Яму зламалі нос, скалолі два зубы, падбілі вока, рассеклі губу.

«Я амаль паправіўся, — расказаў Ягор «НН». — Выпісалі мяне раней за тэрмін: бальніца была перапоўненая пасля навагодніх святаў.
І я паехаў у Мінск здаваць экзамены, удзельнічаць у здымках».

На носе хлопцу давялося рабіць аперацыю. Зубы таксама «адрамантавалі», і зусім нядорага — за 320 тысяч рублёў.

Ягор кажа, што расследаванне той бойкі вядзецца.
Разам з ім заявы ў міліцыю падалі яшчэ чатыры чалавекі: у трох цяжкія цялесныя пашкоджанні. Аднаго з крыўдзіцеляў, па словах хлопца, нават затрымлівалі пасля бойкі, а затым адпусцілі.

Праз гэтую гісторыю Ваўчок прапусціў першы экзамен. «Астатнія здаў паспяхова. Гэта фактычна мая апошняя сесія: толькі дзяржэкзамен застаецца і пераддыпломная практыка».

Ваўчок хоча працягнуць творчую кар’еру, хоць атрымлівае адукацыю эканаміста. «Калі шчыра, то я думаў пра гэта шмат. Мяне моцна цягне на сцэну: хацеў бы прысвяціць жыццё музыцы. І прафесія эканаміста вартая павагі. Нават калі прафесія — артыст, трэба ўмець сябе прадаваць».

«Гэй, пі.ар!» — адказ нагой у твар

«НН» расшукала хлопца, які біўся з кампаніяй Ягора.
«Адно магу сказаць: у той сітуацыі яны не мелі рацыі. Ні я, ніхто з маіх блізкіх не хацеў нічога таго, што ў выніку атрымалася. Але, як кажуць, цяпер мае рацыю той, хто заяву піша, а не той, хто адстойваў свой пункт гледжання».

Расказаць «НН» сваё версію здарэння ён не захацеў.
Але ў сацыяльных сетках усё-ткі выказаўся. «А што ж ты [Ваўчок] не раскажаш, што бойка пачалася праз твайго сябра, які здолеў толькі сказаць на мяне: «Гэй, пі.ар!» Ты атрымаў за свайго сябра-балабона. Ніхто ж не б'ецца проста так».

Каментары1

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай18

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Туск расказаў, якія словы Пачобута былі першымі на волі8

Прэзідэнт Польшчы запрасіў Пачобута ў Прэзідэнцкі палац7

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь «праз два-тры тыдні»14

Польшча аддала Расіі арыштаванага археолага Аляксандра Буцягіна2

Ціханоўская пра Пачобута: Ягоная стойкасць, годнасць і непахіснасць сталі прыкладам для нас усіх3

Коўл: Мая каманда і я дапамаглі дасягнуць вызвалення трох грамадзян Польшчы і двух грамадзян Малдовы6

«Уклаў усе свае грошы». Беларус з Польшчы паляцеў лячыць зубы ў Турцыю — цяпер яму трэба больш за 25 тысяч еўра на выпраўленне7

На беларуска-польскай мяжы адбываецца абмен пяць на пяць

У Нясвіжы адкрылі памятны знак да Года беларускай жанчыны. Ён падобны на надмагілле9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай18

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць