Усяго патроху1212

Анамальная з’ява на Гомельшчыне? «Неба засвяцілася зялёным. Святло ў хаце пагасла»

Жыхар Гомельскай вобласці ўранку назіраў «анамальную» з’яву, якая на справе аказалася не такой і анамальнай.

У «Нашу Ніву» звярнуўся жыхар вёскі Пружынішчы Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці і паведаміў пра незвычайную з’яву, якую назіраў сёння зранку.

«12 лютага, каля 6.30, яшчэ ў цемры, я чысціў ад снегу дарожку. Раптам неба засвяцілася зялёным. Святло ў хаце пагасла, пагаслі і ліхтары на вуліцы. Праз пару секунд неба запалала чырвоным, потым ізноў зялёным. Усё доўжылася секунд восем, не даўжэй.

Я на імгненне інстынктыўна спалохаўся. Было цёмна. Але праз момант загарэлася святло ў хаце, а трошкі потым і ліхтары. Пэўне, гэта невялікае палярнае ззянне, бо каб метэор, то колер быў бы аднастайны, белы, ды і святло не адключалася б», — піша спадар Мікалай.

На жаль, імавернасць таго, што мясцовы жыхар назіраў НЛА, астэроід ці такое рэдкае ў Беларусі паўночнае ззянне, дастаткова малая. Хутчэй за ўсё, гэта было эфект таго, што дрэва павалілася на высакавольтныя лініі электраперадач, кажуць у філіі «Акцябрскія электрычныя сеткі» РУП «Гомельэнерга».

Прычынай адключэнняў электрычнасці там называюць моцныя снегапады, якія прыйшлі на Гомельшчыну: снег наліпаў на драты, валіў дрэвы. А падзенне дрэва на высакавольтныя ЛЭП можна ўбачыць кіламетраў за дзесяць,
кажа супрацоўнік прадпрыемства. Таксама выявілася, што вёсцы Пружынішчы яшчэ вельмі пашэнціла — электрычнасць там з’явілася адразу пасля адключэння. У іншых населеных пунктах энергазабеспячэнне адсутнічала больш працяглы час.

Асноўная частка інцыдэнтаў здарылася ў нядзелю і панядзелак, але падача электраэнергіі была адноўленая да сённяшняй раніцы. Цягам аўторка адбылася некалькі новых адключэнняў. Па стане на 15:00 12 лютага электрычнасць адсутнічала ў васьмі населеных пунктах і на трох фермах. Але ў «Гомельэнерга» заўпэўнілі, што «сітуацыя не стыхійная і ніяк не адаб’ецца на надоях: усе фермы абсталяваны электрагенератарамі».

Каментары12

Цяпер чытаюць

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе62

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Усе навіны →
Усе навіны

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя5

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

Хто заплаціў расійскаму блогеру Варламаву за рэкламу выбараў у Каардынацыйную раду?47

Памятаеце Паўла з ДЦП, які скарыў сацсеткі беларускай мовай? Яму перадалі падарункі13

Трамп паставіў на паўзу пастаўкі зброі Тайваню і зрабіў заявы, якія ставяць пад пытанне гатоўнасць ЗША абараняць яго20

Выходзіць кніга Фядуты, якую ён пісаў у СІЗА КДБ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе62

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць