«А не прогнулся ли ты под режим, сынок?» — канфлікт рэдактара Анлайнера і блогера Будзіміра
Новая сеча ў Белнэце: на гэты раз паміж галоўным рэдактарам партала «Анлайнер» Дзянісам Блішчам і журналістам Дзмітрыем Галко, больш вядомым пад нікам Будзімір.
Блогер Дзмітрый Галко даслаў сваё рэзюмэ ў якасці суіскальніка працы на партале Анлайнер. У адказ Галко атрымаў досыць раздражнёную адпіску, што на працу яго не возьмуць, бо «пры ўсім маім роўным стаўленні, як галоўны рэдактар я не магу не ўлічваць вашу каляпалітычную дзейнасць,таму, на жаль, не магу даць вам працу. Наша выданне заўсёды было
Абураны такім адказам і знайшоўшы там «прыкметы парушэння артыкула 14 Працоўнага кодэкса РБ, які забараняе абмежаванне працоўных правоў «у залежнасці ад полу, расы, нацыянальнага паходжання, мовы, рэлігійных ці палітычных поглядаў,удзелу ці няўдзелу ў прафсаюзах ці іншых грамадскіх аб’яднаннях», Галко вырашыў апублікаваць гэтыя радкі ў сваім блогу. Трэба адзначыць, што адкрыта назву партала ён не ўказаў, рэсурс проста апісваўся як «папулярны (зразумела, недзяржаўны)».
Тады галоўны рэдактар інфармацыйнага партала Onliner.by Дзяніс Блішч сам раскрыў тэму.У сваім блогу на LiveJournal Блішч апеляваў ужо да нізкіх прафесійных якасцяў Галко, але ў выніку перавеў размову на «змагароў», скончыўшы свой запіс словамі «Я толькі скажу сваю пазіцыю грамадзяніна Беларусі: змагарам не месца ва ўладзе».
А яшчэ перад гэтым у сваім «Твітары» Блішч напісаў (арфаграфія арыгінала): «Желаю змагарам никогда не придти к власти в Белоруссии» — і паслаў «на тры літары».
Дзяніс Блішч прыйшоў на Анлайнер з рэакцыйнай лукашэнкаўскай газеты «7 дней», якую выдае агенцтва БелТА, а быў рэдагаваў ультрасаветчык Віктар Чыкін.
Паколькі рэдактар Анлайнера — рэдактар адной з самых папулярных інфармацыйных пляцовак Беларусі, персона публічная — без увагі ягоныя заявы не засталіся, а выказванне:
«Любишь скушать глазунью и не прочесть при этом «Нашу Ниву»? А не прогнулся ли ты под режим, сынок? Ну«Самасцвярджацца на змагарах за свабоду — грэх», — пісалі ў Фэйсбуку.как-то так» — нават стала мемам.Інтэрнаўты раскрытыкавалі заявы, бо «выглядае, нібы Блішч хоча спадабацца лукашыстам».
У той жа час іншыя фрэнды Блішча (aka y_bd) падтрымалі: «Всё правильно сделал. Свяжись с таким — так потом не отмоешься». І «белорусский змагар — существо бесконечно тупое, лживое и жадное (см. хартию)». Сам Блішч удакладняў больш карэктна:
«Журналист, который не видит дальше своего змагарского носа, — не журналист.Почему он не журналист — потому что мешает политику и жизнь даже когда ест яичницу, а у нас издание аполитичное. Я не выделяю в змагаров «плохих» людей — я просто говорю, что они непрофессиональны как политики, управленцы, кто угодно, так как действуют методами, примененными Будимиром».
Прагучала і такое меркаванне ў адказ: І «сярод змагароў з апартэідам у Паўднёвай Афрыцы былі розныя людзі, але сумленны чалавек не стаў бы наязджаць на Мандэлу ці кагосьці з АНК. Проста таму што справа справядлівая». Іншыя западозрылі, што як Блішч, так і Будзімір гэтай публічнасцю «проста піярацца».
Калі эмоцыі астылі, рэдактар Блішч, які, па словах яго самога, «паслядоўна цягам 12 гадоў дыстанцуецца ад палітыкі», допісам у блогу ўсё ж папрасіў прабачэння ў «змагароў», бо пісаў тэкст «на эмоцыях, якія былі справакаваны канкрэтным чалавекам, а не групай грамадзян па палітычнай прыкмеце».
Будзімір — блогер, які пэўны час працаваў на радыё «Свабода», але сышоў адтуль, на знак нязгоды з палітыкай ЗША, якія фінансуюць гэтую радыёстанцыю. У свой час ён правёў галадоўку з патрабаваннем вызвалення палітвязняў. Пасля Будзімір нейкі час адпрацаваў
Менавіта Будзімір выклікае ў рэдактара Блішча такія эмоцыі? Ці ён не ўзяў бы любога супрацоўніка незалежнага выдання? Каго ён лічыць «змагарамі»? Ці ўзяў бы супрацоўніка з канала
Дзяніс Блішч адмовіўся каментаваць спрэчку «Нашай Ніве» дадаткова, бо лічыць сітуацыю «вычарпанай». На пытанні «Нашай Нівы» пагадзіўся адказаць толькі Дзмітры Галко.
«НН»: Ці збіраліся Вы ўвогуле раскрываць назву партала, які вам адмовіў, калі дадавалі свой запіс у блог?
Дзмітры Галко: Я не ведаў, наколькі доўга будзе захоўвацца ананімнасць, але калі б Блішч не адрэагаваў, я б наўрад ці напісаў, што гэты адказ — ад «Анлайнера». Тут цікавы не партал, а канкрэтна выпадак адмовы праз палітычныя погляды.
Блішч павёў сябе непрафесійна. Апошнім часам большасць маіх матэрыялаў складалі артыкулы на тэмы, блізкія парталу: нерухомасць, забудова, няшчасныя выпадкі. Але Блішч адрэагаваў на мой імідж. У адмовы чыста палітычныя прычыны, і так званая «палітычная нейтральнасць» партала не мае ніякага дачынення да гэтага.
Калі б у мяне быў час, я пайшоў бы ў суд, каб звярнуць увагу на гэтую дурную сітуацыю. Але, на жаль, не маю часу, таму, напэўна, мой удзел абмяжуецца артыкулам для БАЖ.
«НН»: З блогаў вынікала, што вы дамовіліся з рэдактарам Блішчам на асабістую сустрэчу ў «Цэнтральным» учора. Чым яна скончылася?
ДГ: Мы абодва засталіся пры сваім меркаванні. Сустрэча, зразумела, згладзіла асабістую варожасць, але на сітуацыю ніякім чынам не паўплывала.
«НН»: А як Вы ацэньваеце паводзіны Блішча ў сацыяльных сетках? Ці можа публічаная асоба выказвацца такім чынам? І хто такія «змагары»?
ДГ: Зразумела, не. Твітар — гэта яго прафесійны інструмент. А «змагары» — тыя, хто не згодны з палітыкай улады. Блішч тым самым закрануў вялікую частку чытачоў партала «Анлайнер». І ўсё ж самы цымус сітуацыі ў тым, што ў нашай краіне «быць
«НН»: У выніку Дзяніс Блішч усё ж папрасіў прабачэння. Чаму?
ДГ: Пасля першай «хвалі» падтрымкі Дзяніса пайшла другая, вельмі крытычная. Мабыць, ён зразумеў, што рэпутацыя партала можа пацярпець і пад ціскам быў вымушаны прасіць прабачэння. Але гэта паказвае, што тыя самыя «змагары», якіх ён назваў ні на што не прыдатнымі, маюць пэўную вагу ў грамадстве.
* * *
Варта дадаць, што Анлайнер.бай мае вялікую, пераважна маладую і добра адукаваную аўдыторыю.Ён асвятляе перадусім тэмы гарадскога жыцця, навінкі тэхнікі і тэхналогій, нерухомасці, бізнэсу.
Падача матэрыялаў на Анлайнеры хлёсткая, а абмеркаванні на форумах вылучаюцца крытычнасцю, думкі выказваюцца свабодна.У сваім знакамітым жарце партал Куку.орг прывёў розніцу ў рэдакцыйным падыходзе Анлайнера і Тута: «Анлайнер: 50% мінскіх дворнікаў не выйшлі не працу. Тут: 50% мінскіх дворнікаў выйшлі на працу».
Навінная частка Анлайнера вылучаецца наватарствам у працы з інфармацыяй: партал змяшчае масу аўдыёвізуальнага матэрыялу, ужывае перадавыя тэхналогіі збору і апрацоўкі навін і актыўна выкарыстоўвае ўнёсак чытачоў.
Асноўны медыяканкурэнт Анлайнера — Тут.бай — нядаўна трапіў пад аналагічную крытыку, калі спыніў жывы эфір з Лявонам Вольскім, перасцярогшыся сатырычных куплетаў, якія выконваў спявак.Гэты крок выклікаў негатыўную рэакцыю аўдыторыі, і неўзабаве пасля гэтага партал — выпадкова ці не — лібералізаваў сваю інфармацыйную палітыку. Градус самацэнзуры знізіўся, вырасла праблемнасць і вастрыня ў асвятленні падзей. Карацей, няма такой бяды (г.зн. палемікі), што на дабро б не выйшла.
Каментары