Грамадства

У Беларусі няма кардынала, таму ніхто не будзе ўдзельнічаць у выбарах новага Папы

Прадстаўнікі Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі не будуць удзельнічаць у выбарах новага пантыфіка пасля маючай адбыцца 28 лютага адстаўкі цяперашняга Папы Бенедыкта XVI.
Аб гэтым паведаміў дырэктар інтэрнэт-партала беларускага касцёла catholic.by ксёндз Юрый Марціновіч.

Паводле яго слоў, Беларусь не можа ўдзельнічаць у канклаве — сходзе кардыналаў, які склікаецца пасля смерці або сыходу ў адстаўку пантыфіка для абрання новага кіраўніка святога прастола, паколькі ў краіне цяпер няма адказнага кардынала.
Ксёндз Юрый адзначыў, што адзіным беларускім кардыналам сучаснасці быў першы мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Казімір Свёнтак, якога не стала ў ліпені 2011 года.

«Верагодна, што біскупская дэлегацыя з Беларусі будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях з нагоды ўваходжання на пасаду новага Папы», — паведаміў дырэктар партала.

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі, атрымаўшы звесткі аб сыходзе Бенедыкта XVI з пасады пантыфіка, накіравала 12 лютага ў Ватыкан ліст удзячнасці. Так, старшыня канферэнцыі гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч ад імя гэтай біскупскай рады выказаў глыбокую падзяку папе за прысвячэнне жыцця «Хрыстоваму касцёлу і за пастаянны бацькоўскі клопат пра каталіцкі касцёл у Беларусі».

Беларускія каталіцкія біскупы ад імя духавенства і народа выказалі пантыфіку сваё разуменне і салідарнасць, а таксама пажадалі яму моцнага здароўя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі38

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі3

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама палез у палонку, але забыў, у які бок хрысцяцца ВІДЭА7

У цэнтры Мінска пасля ДТЗ перавярнулася машына хуткай дапамогі2

У некаторых беларускіх рэстаранах можна падзяліць рахунак па QR-кодзе

Расія нанесла чарговы ракетны ўдар па Кіеве: частка горада засталася без святла і вады, тысячы дамоў — без цяпла7

Блогерка Баба Нюра адпачывае па сістэме all inclusive у Амане. Расказала, колькі гэта каштавала6

ЗША адправілі самалёты ў Грэнландыю

Ноччу па ўсёй Беларусі бачылі паўночнае ззянне ШМАТ ФОТА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі38

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць