У розных раёнах Мінска жыхары заўважылі, што вада з крана стала ржавага колеру, нагадваючы нафту, піша BG.Media. Відэа з такой з’явай апублікаваў адзін з мінчукоў у тыктоку, адзначыўшы, што праблема закранула Цэнтральны, Фрунзенскі, Маскоўскі, Савецкі і Кастрычніцкі раёны. Ён таксама з іроніяй заўважыў: «Пайшла вада гарачая».

У каментарах людзі падзяліліся рознымі меркаваннямі. Хтосьці лічыў, што гэта нармальна пасля аварыі і часова:
«Ну, а як вы хацелі? Пасля аварыі заўсёды так»;
«Гэта ўсё часова»;
«Усякае бывае, ніхто не чакаў такіх маразоў!»
Некаторыя адзначалі, што ў Мінску такія выпадкі здараюцца рэдка ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Беларусі. А некаторыя жыхары Фрунзенскага раёна сцвярджалі, што вада ў іх чыстая, хоць былі і скаргі на вельмі гарачую ваду.
Раней, у лістападзе 2025 года, падобная праблема ўжо назіралася ў Партызанскім і Заводскім раёнах — жыхарам даводзілася доўга зліваць іржавую ваду, пакуль не пайшла чыстая, што прыводзіла да дадатковых выдаткаў на яе нагрэў.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары