Усяго патроху66

Блогерка Баба Нюра адпачывае па сістэме all inclusive у Амане. Расказала, колькі гэта каштавала

Кажа, ціхая раскоша, але ад пералёту адыходзіла дзень. Улічваючы, што блогерка Ганна Клінцэвіч цяпер цяжарная, яе завалілі пытаннямі і наконт адпачынку ў такім цудоўным стане.

Ганна Клінцэвіч (Баба Нюра). Фота з яе інстаграма

Нагадаем: вядомасць Ганне Клінцэвіч прынёс вобраз Бабы Нюры — у сваіх відэа блогерка парадзіруе вясковую бабулю. У 2024 годзе яна перамагла ў дзяржаўным шоу «Фабрыка блогераў». Цяпер на старонкі Бабы Нюры ў інстаграме і тыктоку агулам падпісана 213 тысяч чалавек.

Першы шлюб Ганны не вытрымаў выпрабавання славай. Летась у чэрвені Ганна прызналася, што развялася і ўжо паспела сустрэць новае каханне — у «Драздах» (Ганна актыўна гастралявала разам з гуртам). Яе абраннікам стаў гітарыст Раман Гарбацкі. У верасні 2025 года ён зрабіў каханай прапанову рукі і сэрца, а ўжо ў кастрычніку пара прыйшла ў ЗАГС.

У снежні шчаслівая Ганна распавяла, што яны з Раманам чакаюць дзіця (ад першага шлюбу ў Ганны ёсць дачка Ева).

Цяпер жа муж з жонкай паляцелі адпачываць. Напрамак выбралі небанальны — Аман. Але цалкам задаволеныя выбарам.

Канечне, Ганну завалілі пытаннямі наконт таго, як яна перанесла пералёт з Мінска ў Салалу.

— Пералёт быў складаным. Калі ёсць магчымасць, дык цяжарнай было б вельмі файна ляцець у бізнэс-класе. Бо месца малавата, ты не хочаш кагосьці турбаваць — а ляцець усё ж сем гадзін.

Ад пералёту Ганна адыходзіла суткі, але ў выніку ў захапленні і ад краіны, і ад гатэля. А выбрала блогерка пяцізоркавы Alila Hinu Bay: «Усё як мы ўяўлялі — ціхая раскоша, як нам расказваў наш тураператар».

Дарэчы, студзень лічыцца высокім сезонам для Амана — у гэты час не надта спякотна і для пляжнага адпачынку, і для экскурсій.

Адзінае, што здзівіла Ганну — тое, што а сёмай вечара ўжо наступае ноч. Таму цяпер яна плануе прачынацца раней, каб атрымліваць больш асалоды ад вулічнай атмасферы.

А вось падпісчыкаў здзівіла тое, што на відэа Ганны зусім няма іншых турыстаў — пуста і на пляжы, і за столікамі побач з басейнам. Нехта нават жартаўліва спытаў, ці не толькі адна сям’я цяпер знаходзіцца ў гэтым гатэлі.

— У гэтым увесь прыкол. Тут ёсць людзі, але тэрыторыя такая вялікая, такая класная, што ніхто нікому не перашкаджае. Калі мы браніравалі гатэль, нам казалі, што нават пры поўнай загрузцы будзе адчуванне, што мы адны ў гатэлі. І гэта сапраўды так. А яшчэ нам здаецца, што мы адзіныя рускамоўныя турысты ў гэтым гатэлі.

Распавяла Ганна і пра цану. Дванаццаць дзён адпачынку для пары па сістэме all inclusive каштавалі $4700.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Барадзед
    20.01.2026
    $4700!!! Это ж какие денжищи за две недели проср@ли! Пусть даже не трогают минибар.
  • Баба Ванга
    20.01.2026
    А теперь смотрим мой коммент под прошлой новостью про свадьбы бабы нюры:

    "Баба Ванга
    14.10.2025
    Записывайте моё предсказание. Мальчик этот нарциссик играет в любовь, чтобы самому раскрутиться и набрать подписоту. Скоро начнёт её гнобить, потому что не переживёт, что она намного популярнее. Скорее всего, постарается поскорее загнать в декрет, а там уже проявит себя во всей красе. Ждём сторитейл про выход из абъюзивных отношений"

    Всё по классическому сценарию.
  • О
    20.01.2026
    Интересное направление, спасибо за подсказку

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа таксіст адмовіцца везці пасажыра з лыжамі і санкамі? Можа, але не заўсёды

Апошнім часам Эмануэль Макрон з'яўляецца на публіцы ў цёмных акулярах. Што здарылася?9

У Кобрыне выставілі на продаж будынак сінагогі XVIII стагоддзя1

На складах найбуйнейшых сусветных вытворцаў назапасілася рэкордная колькасць алкаголю9

Рудкоўскі тлумачыць, чаму Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі66

Трамп збіраецца распаўсюдзіць працу Рады міру на ўсю планету14

Літоўскія ўлады канстатавалі паляпшэнне сітуацыі з кантрабанднымі шарамі з Беларусі1

На Зімовую Алімпіяду ў Італію едзе катастрафічна нізкая колькасць беларускіх спартоўцаў1

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць