Грамадства44

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі

З 15 студзеня больш не трэба адкрываць візу, каб трапіць у Лаос. Грамадзяне нашай краіны могуць знаходзіцца там на такіх умовах да 30 дзён. Але ўзніклі цяжкасці.

Пра новаўвядзенне 15 студзеня паведамілі ў пасольстве Беларусі ў суседнім В’етнаме.

Сумарны тэрмін бязвізавага знаходжання на працягу года не павінен перавышаць 90 дзён. Калі ж ёсць жаданне застацца ў Лаосе адразу даўжэй, чым на месяц, давядзецца адкрываць візу.

Прамога авіязлучння з Беларуссю ў Лаоса пакуль няма. Самы бюджэтны варыянт дабрацца туды з Мінска ў найбліжэйшыя тыдні будзе каштаваць $482 (каля 1400 рублёў). Праўда, давядзецца зрабіць дзве перасадкі: у Маскве і кітайскім Гуанчжоў.

Але сёння, 20 студзеня, з Onliner.by звязалася Ксенія. Яна сцвярджае, што «ў самім Лаосе пра новаўвядзенне пакуль не ведаюць» і ў краіну па бязвізе яе не пусцілі. Ксенія прыляцела ў аўторак з Малайзіі ў міжнародны аэрапорт Ватай у сталіцы Лаоса — В’енцьяне.

— Гэта найбуйнейшы аэрапорт краіны. Але я ўсё роўна на ўсялякі выпадак загадзя раздрукавала дакумент з патрэбнай інфармацыяй — гэта не дапамагло.

Мяне ганялі ад аднаго супрацоўніка да іншага, якім я паказвала спасылку на сайт пасольства Беларусі ў В’етнаме. У аэрапорце, дарэчы, няма інтэрнэту, але адзін з супрацоўнікаў ветліва падключыў іх службовы. На ўсё мне адказвалі: дык гэта ж В’етнам!

— Але я тлумачыла, што пасольства Беларусі ў В’етнаме абслугоўвае і Лаос. На гэта супрацоўнікі аэрапорта запярэчылі: значыць, новаўвядзенне дзейнічае толькі для дыпламатычных пашпартоў. Што, зноў жа, не так. У выніку мы спыніліся на тым, што пакуль ніякай інфармацыі пра адмену віз для беларусаў у іх няма.

Каментары4

  • Настоящий Беларус
    20.01.2026
    Год назад тоже обещали безвиз с Колумбией, якобы осталось ратифицировать. Что-то целый год они его ратифицируют. Пыль в глаза этот беларусский МИД.
  • Тутэйшы
    20.01.2026
    Гэтыя ратыфікацыі не для тых, хто мажа падарожнічаць, а для тых хто глядзіць тэлевізар.
  • Канцэрн Белпудрапрам
    21.01.2026
    Настоящий Беларус, Калі гаворка пра Калумбію, што не вопратка, гэта не пыл.

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць