Афіша

Скобла, Рыжкоў, Някляеў, Арлоў — на паэтычным фестывалі «Вершы на асфальце»

14–16 лютага ў Мінску праходзіць вялікі паэтычны фестываль «Вершы на асфальце», ён жа фестываль памяці Міхася Стральцова.

Праграма «Вершаў на асфальце» на 15 і 16 лютага выглядае так.

15 лютага (пятніца)

17.00 — лекцыя «Лёс і апавяданне: аўтабіяграфічная проза»: Інга-Ліна Ліндквіст.

18.30 — паэтычныя чытанні: Валянціна Аксак, Сяргей Бірукоў, Кацярына Глухоўская, Анатоль Івашчанка, Ігар Коцюх, Уладзімер Някляеў, Арцём Паляжака, Данатас Пятрошус, Віталь Рыжкоў, Павел Свярдлоў, Міхась Скобла, Дзмітрый Строцаў, Андра Тээдэ. Мадэратар Андрэй Хадановіч.

20.00 — канцэрт Яўгена Барышнікава.

20.30 — прэзентацыя паэтычнай серыі «Кнігарня пісьменніка»: Ірына Багдановіч, Анатоль Брусевіч (Горадня), Леанід Галубовіч, Аксана Данільчык, Леанід Дранько-Майсюк. Мадэратар Барыс Пятровіч.

16 лютага (субота)

15.00 — Аня Кампман (Германія). Мадэратар Марыя Мартысевіч.

16.00 — узнагароджанне пераможцаў конкурсу маладых літаратараў імя Максіма Танка: Сабіна Брыло, Андрэй Вылінскі, Ігар Канановіч, Уладлена Малашчанка, Наталля Рак, Наталля Рудак, Воля Чайкоўская, Нупрэй Бухановіч, Ехе́ Кім Урґ.

17.00 — «Птушкі лёгкіх паводзінаў». Прэзентацыя зборніка пераможцаў конкурсу маладых літаратараў імя Чэслава Мілаша: Юлія Аляксеенка, Маргарыта Аляшкевіч, Алеся Башарымава, Ася Волкава, Павел Капанскі, Марыя Лапо, Уладзь Лянкевіч, Ганна Мананкова, Віялета Пачкоўская, Марыя Пушкіна, Антон Рудак, Ганна Янкута. Мадэратар Андрэй Хадановіч.

18.30 — канцэрт гурта Tonqixod (Тонкіход).

19.00 — прэзентацыя кніжнай серыі «Пункт адліку»: Кірыл Дубоўскі, Кацярына Зыкава, Наста Манцэвіч, Андрэй Пакроўскі, Віялета Пачкоўская, Анка Упала. Мадэратар Павел Анціпаў.

20.00 — паэтычныя чытанні: Ганна Аўчыннікава, Андрэй Адамовіч, Кірыла Анохін, Уладзімер Арлоў, Міхась Баярын, Вольга Гапеева, Вольга Гронская, Ярына Дашына (Берасце), Уладзімер Лобач (Полацак), Тацяна Нядбай (Варшава), Юрась Пацюпа, Таццяна Сівец, Лера Сом (Полацак). Мадэратар Андрэй Хадановіч.

Усе імпрэзы адбудуцца ў канферэнц-залі Інстытута імя Гётэ (вул. Харужай, 25/3, 4 паверх).

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы5

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Надсан першы раз прыехаў у Беларусь пасля сарака гадоў эміграцыі. Мінская моладзь нечакана знайшла ў ім тое, чаго не бачыла ў сваіх бацьках7

Баксёр Ян Хелін, які выступаў за Бельгію, пераедзе ў Беларусь2

У Чэхіі турысты гулялі па гарах і знайшлі скрынку з золатам амаль на паўмільёна еўра3

«Відаць, што апоры развальваюцца». Стан аднаго з мінскіх мастоў цераз Свіслач выклікае трывогу1

«Перамогу «Цісы» ўспрымаю пазітыўна, але ёсць асцярогі». Беларусы, якія жывуць у Венгрыі, расказалі пра выбары і змену ўрада6

На Гомельшчыне паставяць аглядную вышку з відам на Чарнобыльскую АЭС2

У Браславе адмянілі фестываль з амаль 60‑гадовай гісторыяй3

Mak.by не сам прыдумаў замену «амерыкана», а купіў ужо гатовы брэнд3

Косткі, пер’е і вада ў фаршы. Беларусы скардзяцца на прадукцыю «Пятрухі»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы5

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць