Культура

Сямён Букчын. Шлях Сакрата

Памяці Сакрата Яновіча.

Першая сустрэча ў нас адбылася недзе на пачатку 70-х. Памятаю, на парозе маёй кватэры зусім маладога, хударлявага, чарнавалосага Сакрата з нясмелай усмешкай на вуснах. Ён нешта гаварыў пра агульных знаёмых у Беластоку, пра пераклад маёй гістарычнай аповесці, які рыхтаваўся ў ольштынскім выдавецтве «Pojezierze». Пасля доўгай размовы і пачастунку я праводзіў яго недалёка, на вуліцу Куйбышава, і даведаўся, што ён ў нейкім пакрывенстве з кампазітарам Ю.Сямянякам. Развітваючыся, Сакрат папрасіў купіць яму цыгарэты — не было ў маладога літаратара з братняй Польшчы грошай.

Потым было ліставанне, доўгае, шчодрае і шчырае. О, колькі я даведаўся з тых лістоў! Якім своеасаблівым беларускім духам з польскім дамешкам цягнула ад іх!
Ну і сустрэчы яшчэ былі — ў Мінску, Беластоку, Варшаве і, зразумела, у Крынках.

Сакрат быў для мяне выключнай чалавечай і літаратурнай асобай.

Пісьменнік родам з беларуска-польскага памежжа, занядбанага, грэбліва (як непаўнавартаснага) успрыманага і ў «Кароне» і ў савецкай Беларусі, ён здолеў паказаць у сваіх творах трагедыю і шчасце, своеасаблівасць «тутэйшых». Беласточчына стала ягонай Ёкнапатофай.
У ягоных творах не магло быць фолкнераўскай эпікі (у прасторы Місісіпі не ўлягалася падляшская засцянкоўшчына), але боль і замілаванне былі падобныя.
І разам з тым ён упарта цягнуў гэты куток зямлі да еўрапейскіх традыцыяў, таму аздабляў свае літаратурныя праекты лацінскай вучонасцю. І крынкаўская хата яго мела назву Villa Sokrates. І сам ён з мужыцкай упартасцю авалодаў ангельскай мовай, чым паціху ганарыўся.
А як у пісьменніка ў яго была адметная беларуская мова з цудоўным падляшскім адценнем. І польская ягоная проза вызначался беларускім акцэнтам. Нездарма Яцак Курань лічыў, што Сакрат Яновіч паказваў польскім беларусам «шлях да захавання ўласнай аўтэнтычнасці і адначасова блізкасці з палякамі».

Мяркую, што пракляты люстрацыйны псіхоз адбіўся на здароўі Сакрата.
Мы ніколі пра гэта не гаварылі. Дый пра што было гаварыць? У нэце пішуць, што з 1958 г. быў супрацоўнікам службы бяспекі. Праз паўстагоддзя пакаяўся. Бо трэба ж было адказваць на пытанні люстрацыйнай анкеты. Знайшлі беластоцкага Кіма Філбі, маладога вясковага хлопца, які здраджваў вельмі важныя звесткі пра тое, што робіцца ў рэдакцыі маленькай занядбанай правінцыйнай газеткі — беластоцкай «Нівы». Якія там антыдзяржаўныя настроі і ўвогуле пагрозы існавалі для ПНР з боку ці беларускіх нацыяналістаў ці агентаў КДБ!
Але калі сёння сам Валенса вымушаны цягацца па судах, даводзячы, што ня быў ніякім «Болекам»… А Сакрат Яновіч прызнаўся… У чым?

Няма жадання болей пра тое гаварыць.

Буду памятаць пра добрае, чуллівае сэрца Сакрата, пра ягоны боль і гонар — Падляшша. Буду гартаць ягоныя кнігі з кранаючымі даравальнымі надпісамі. І яшчэ пра тое, як яго сардэчна віталі людзі, старэйшыя і дзеці, на вуліцах родных Крынак.

Каментары

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць1

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр «чорны палкоўнік» Віктар Алксніс1

Аднаго называлі беларускім Шаляпіным, а другога — залатым голасам Беларусі. Але жыцці абодвух артыстаў трагічна абарваліся

Кім быў мужчына, які ўехаў у натоўп людзей у Новым Арлеане3

Памерла «Жанчына-котка» — амерыканская свецкая львіца, якая стала вядомай як ахвяра пластычнай хірургіі

Расія страціла транзіт газу праз Украіну ў Еўропу. Хто прайграў і што будзе далей?20

У Жыровіцах ставяць новыя пазалочаныя іканастасы ў рускім стылі. Барочны іканастас царкоўнікі спісалі ў музей22

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы23

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць1

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Галоўнае
Усе навіны →