Здарэнні11

Лжэнатарыус у Баранавічах падманула бабульку на 1,4 млн

Выпадак адбыўся вечарам 12 лютага. У кватэру да 80-гадовай жыхаркі Баранавічаў прыйшла госця.

Маладая жанчына адрэкамендавалася супрацоўніцай натарыяльнай канторы і пацікавілася ў гаспадыні, каму яна плануе пакінуць сваё жыллё.

Бабуля прызналася, што збіраецца аформіць кватэру на ўнукаў, але дакументамі яшчэ не займалася.

Тады наведвальніца прапанавала свае паслугі па складанні дароўнай і агучыла цэннік - 1 400 000 рублёў. Даверлівая гаспадыня кватэры пагадзілася.
Тут жа быў складзены ліпавы дакумент, «натарыус» забрала грошы і пакінула жыллё.
Пасля яе сыходу пажылая жанчына спахапілася і патэлефанавала ў міліцыю.

Махляркай апынулася 19-гадовая жыхарка вёскі Сямёнаўшчына Драгічынскага раёна, якая была затрыманая.

Як растлумачылі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, лжэнатарыус аказвала усялякае садзейнічанне супрацоўнікам праваахоўных органаў, каялася і цалкам вярнула грошы.

Улічваючы гэтыя абставіны, райаддзел Следчага камітэта 25 лютага адмовіўся ў распачынанні крымінальнай справы па артыкуле «Махлярства».

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў20

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

За 2025 год беларусы атрымалі 152 тысячы шэнгенскіх віз1

Масквічы падтрымалі беларуса-дырыжора, якому трэба было здаваць іспыт у пустой зале Гнесінкі. Быў аншлаг!18

У Мінску стартуе марафон стрытфуду

Варшаўскі бар-шоп WIN з беларускімі каранямі трапіў у гід «Мішлен»

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь7

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы4

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў20

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць