Грамадства3232

А. Лукашэнка: «Я на калені перад Расеяй ня стану»

«Сёньня я даў каманду ўзяць грошы з рэзэрваў і заплаціць».

Аляксандар Лукашэнка перакананы, што сытуацыя з пастаўкамі газу ў Беларусь не пагражае бясьпецы краіны: «Хачу падкрэсьліць: няма нічога небясьпечнага, што можа пагражаць бясьпецы Беларусі. Абсалютна! Нават газавыя пытаньні», ‑‑ заявіў Лукашэнка падчас наведваньня рэдакцыі газэты «Советская Белоруссия», органа адміністрацыі прэзыдэнта.

«Сёньня я даў каманду ўзяць грошы з рэзэрваў і заплаціць» — сказаў ён.

Лукашэнка патлумачыў, што «Беларусь агаляе рэзэрвы, але нашыя добрыя сябры, у прыватнасьці, Уга Чавэс, заявілі, што дадуць крэдыт на выгадных нам умовах, і заходнія банкі таксама гатовыя прадаставіць рэсурсы».

Кіраўнік Беларусі падкрэсьліў, што расейскі бок прапанаваў міждзяржаўны крэдыт пад 8.5% гадавых, што непрымальна для Беларусі.

Кіраўнік Беларусі рэзка скрытыкаваў агульную лінію расейскай палітыкі:

«Упершыню я дазваляю сабе гучна пра гэта сказаць: Расея хоча прыватызаваць ня толькі асобныя прадпрыемствы, нават бясплатна іх прыхваціць. Яны хацелі б прыватызаваць усю краіну» — сказаў кіраўнік Беларусі. Ён падкрэсьліў, што заўсёды казаў пра раўнапраўны саюз Беларусі і Расеі.

Паводле яго, гэтая лінія не прадтрымлівалася расейскім бокам, «для кіраўніцтва Ельцына гэта было нібыта магчыма, але новае кіраўніцтва лічыць гэтыя пагадненьні нявыгаднымі і пачынае іх дэнансаваць».

Лукашэнка спаслаўся на тое, што Ўладзімер Пуцін напачатку году абяцаў даць Беларусі крэдыт 1.5‑2 мільярды даляраў. Кіраўнік Беларусі патлумачыў, што яшчэ падчас падпісаньня газавага кантракту сказаў Пуціну, што Беларусь у 2007 годзе больш паловы цаны за газ не заплаціць.

Лукашэнка заявіў, што «апошні візыт прэм’ер‑міністра Беларусі ў Маскву быў прыніжэньнем. «Я сказаў, каб ён туды больш ня ездзіў».

Кіраўнік Беларусі адзначыў: «Мне таксама намякалі, што трэба ехаць у Крэмль і пасьці на калена. Я не паеду і на калена ня ўстану».

Лукашэнка сказаў, што ўжо пасьля перамоваў у Маскве даў Сяргею Сідорскаму даручэньне знайсьці Міхаіла Фрадкова і спытаць, ці дакладна Расея дасьць крэдыт.

«Наш прэм’ер гаворыць — не там нейкія адгаворкі. Тады я кажу: пакладзі слухаўку». «Гэта не сярэдзіна 90‑х гадоў. Мяркую што хутка і мы ім спатрэбімся» — рэзюмаваў Аляксандар Лукашэнка.

Фармальна візыт Лукашэнкі быў прымеркаваны да 80‑годзьдзя выданьня, але ў часе сустрэчы з калектывам кіраўнік краіны зрабіў шэраг заяваў адносна пэрспэктываў беларуска‑расейскіх адносінаў у зьвязку з намерам «Газпрому» амаль напалову спыніць падачу газу ад 3 жніўня. Так, ён запэўніў, што Беларусь разьлічыцца з «Газпромам» за пастаўлены расейскі газ.

Як расказваюць супрацоўнікі Дома прэсы, да візыту Аляксандра Лукашэнкі рыхтаваліся ад пачатку тыдня. Некалькі дзён тут гаспадарылі прадстаўнікі Службы аховы прэзыдэнта, а напярэдадні двойчы з шампунем быў памыты асфальт вакол будынка. На дзень прыезду перамяшчэньні журналістаў па Дому прэсы быў істотна абмежаваны, а некаторыя рэдакцыі нават атрымалі незаплянаваны выходны.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс32

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

«У кожнай краіне першы дзень траціўся на пытанні з зарадкай». Беларус расказаў, як ён ездзіў на Tesla ў Турцыю1

Украінскія ВМС паказалі першы ў гісторыі бой марскіх безэкіпажных катараў ВІДЭА3

Былыя палітвязні Найдзёнаў і Каракін разам заспявалі песню ў Вільні. Гэта было кранальна ВІДЭА1

У Петрыкаве мужчына падавіўся шашлыком і памёр

У Індыі знайшлі пяць дзіцянят арангутанаў, якія елі бананы каля шашы3

У Любанскім раёне шэршні захапілі і пераабсталявалі пад сябе шпакоўню ФОТАФАКТ

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс32

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць