Афіша

Пяць прычын для «шэнгенкі»

«Шэнгенка» — першы ў гісторыі Беларусі вялікі фестываль перакладной літаратуры. У сакавіку гасцей чакаюць пяць вялікіх імпрэзаў, а ў кнігарні «логвінаЎ» — яшчэ і асобная палічка з творамі чэшскіх, венгерскіх, славацкіх і польскіх пісьменнікаў, філосафаў і сацыёлагаў.
Удзел у імпрэзах фестывалю «Шэнгенка» возьмуць спявачка і акторка Ганна Хітрык і акцёр Павел Харланчук. Паслухаць выбраныя творы ў выкананні беларускіх зорак можна будзе на трох з іх: «Мультыкультурная віза» (12 сакавіка), «Пражская вясна ў Мінску» (26 сакавіка) і «Мемуар-вечарынка» (29 сакавіка).

Весці сустрэчы фестывалю будуць вядомыя ў свеце літаратуры Андрэй Хадановіч, Ігар Бабкоў, Аляксей Ластоўскі і Сяргей Сматрычэнка. На усіх пяці вечарынах галоўныя героі фестывалю — аўтары і перакладчыкі — падзеляцца гісторыямі пра цяжкасці і лёгкасці перакладу і роздумамі пра еўрапейскасць беларускай літаратуры і еўрапейскую літаратуру па-беларуску. Каб перасячэнне шэнгенскай літаратурнай мяжы было для ўсіх гасцей максімальна прыемным і захапляльным, памежнікі Ганна Хітрык і Павел Харланчук з усім акторскім імпэтам выканаюць улюбёныя літаратурныя ўрыўкі.

На першай сустрэчы возьмуць удзел перакладчыкі Алесь Карцель, Святлана Богуш, Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, а таксама госць са Славакіі — паэт і выдавец Петэр Мілчак.

Кнігі, якія будуць прэзентавацца на сустрэчы:

• Петэр Надаш. Канец аднаго сямейнага рамана (раман);

• Рудольф Слобада. Розум (раман);

• Тадэвуш Ружэвіч. Без (выбраная паэзія);

• Анджэй Стасюк. На шляху ў Бабадаг (падарожная эсэістыка);

• Дамінік Татарка. Культура як стасункі (выбраныя эсэ).

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць