Свет22

Рэдактару азербайджанскай газеты, якая надрукавала «Майн кампф», далі 9 гадоў турмы

У Баку вынесены прысуд рэдактару газэты «Хурал», абвінавачанаму ў вымагальніцтве і ўхіленні ад выплаты падаткаў. Журналіст асуджаны да дзевяці гадоў турмы.

Сам Зейналы адхіліў абвінавачванні ў свой адрас, заявіўшы, што за яго арыштам стаіць адміністрацыя прэзідэнта Азербайджана. Прыхільнікі журналіста, якія прысутнічалі ў судзе, сустрэлі прысуд крыкамі «Свабода».

Аваза Зейналы быў арыштаваны ў кастрычніку 2011 года па скарзе дэпутата Гюляр Ахмедавай.
Яна сцвярджала, што рэдактар ​​газеты вымагаў у яе грошы, пагражаючы ў адваротным выпадку публікацыяй кампрамату.

Сам Зейналы пісаў у сваёй газеце, што Ахмедава сама прапаноўвала яму буйную суму грошай у абмен на лаяльнасць уладаў. На гэтю прапанову, па словах журналіста, ён адказаў адмовай.

Пазней арыштаванага рэдактара газеты абвінавацілі таксама ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Суд па ягонай справе пачаўся ў траўні 2012 года.

Што тычыцца Гюляр Ахмедавай, то яе саму нядаўна арыштавалі па падазрэнні ў махлярстве.

У мінулым Аваза Зейналы не раз прыцягвалі да суда па розных абвінавачваннях. Так, у 2008 годзе ён быў асуджаны на паўтары гады папраўчых прац за паклёп. Журналіста таксама судзілі за публікацыю перакладу кнігі Адольфа Гітлера «Майн Кампф» (яго абвінавачвалі ў распальванні нацыянальнай варожасці), аднак па гэтым эпізодзе яго апраўдалі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Візавы цэнтр Польшчы адмяняе запісы на падачу дакументаў, зробленыя ў перыяд тэставання новай сістэмы3

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак25

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць