Здарэнні

Музыкантаў гурту Litesound затрымалі «памылкова»

Музыканты гурту Litesound Уладзімір і Дзмітрый Каракіны вызвалены са Ждановіцкага аддзела міліцыі, паведаміў вечарам 12 сакавіка іх бацька і дырэктар Юрый Каракін.

«Прыехаў начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мінскага раёна, прынёс прабачэнні, сказаўшы, што хлопцаў затрымалі памылкова», — сказаў ён. Паводле слоў Каракіна, артыстаў пратрымалі больш як тры гадзіны, пасля чаго павезлі назад у лес да іх машыны», — заявіў дырэктар гурту.

Каракін-старэйшы паведаміў, што музыканты вызвалены без складання пратаколаў, але яны пісьмова выклалі ўсё, што з імі адбылося.

Як раней паведамлялася, удзельнікі Litesound Уладзімір і Дзмітрый Каракіны былі затрыманы вечарам 12 сакавіка ў раёне Заслаўскага вадасховішча. Паводле слоў іх бацькі, музыканты шукалі ў лесе месца для здымак новага кліпа. Нечакана з’явіліся супрацоўнікі міліцыі і затрымалі артыстаў. «Дзве гадзіны іх трымалі ў машыне, прымусіўшы выключыць тэлефоны, а затым даставілі ў Ждановіцкі аддзел міліцыі», — сказаў Каракін-старэйшы.

Паводле яго слоў, пошук месца для здымак кліпа вёўся «непадалёк ад рэзідэнцыі прэзідэнта, але з іншага боку».

Гурт Litesound удзельнічаў у міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне-2012».

Каментары

Цяпер чытаюць

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком26

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

Што каштоўнейшае для людзей, сэкс ці блізкасць? Даследчыкі пераконваюць, што блізкасць перамагае, бо яе нельга купіць1

Міністр здароўя ЗША: Я не баюся бактэрый, аднойчы я нюхаў какаін з сядзення ўнітаза7

След ваўка ці сабакі — як адрозніць?2

У Мінску зноў выстраілася чарга. Гэтым разам па вустрыцы ФОТЫ4

У палоне ва ўкраінцаў цяпер больш за 4000 расіян. Прапорцыя рэзка змянілася за апошні час2

Ірына Абельская адкрыла лабараторыю на факультэце Колі11

Кітаец вывучаў беларускую мову, паехаў у Мінск, але аказалася, што там на ёй не размаўляюць28

У Беларусі выпрабоўваюць расійскі перахопнік дронаў «Молат»5

У Луўры і Версалі дзесяць гадоў прадавалі падробленыя квіткі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком26

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць