Свет99

У ЗША застрэлілі 21‑гадовую ўкраінку, бежанку ад вайны

У штаце Паўночная Караліна 14 лютага ў сваім доме была забітая 21‑гадовая бежанка з Украіны Кацярына Таўмаш. Разам з ёй быў забіты яе 28‑гадовы партнёр. Паводле паліцыі, падазраваным з'яўляецца былы хлопец дзяўчыны. Ён спецыяльна прыехаў з іншага штата, пракраўся ў дом ноччу і ўчыніў стрэлы на вачах у малодшых дзяцей сям’і.

Фота: m.tovmash / Instagram

У штаце Паўночная Караліна 14 лютага 21‑гадовую бежанку з Украіны Кацярыну Таўмаш і яе хлопца застрэлілі ў прыватным доме, піша «УП». 

«Бежанка, якая ўцякла ад вайны ва Украіне ў пошуках бяспекі ў Злучаных Штатах, была забітая ў прыватным доме ў Паўночнай Караліне. Гэта другі выпадак за апошні год, калі ўкраінку, якая з'яўляецца бежанкай і знаходзіць прытулак у Паўночнай Караліне, забівае мужчына», — напісаў у сацсетках брат загінулай Міхаіл Таўмаш.

Папярэдне паліцыя ўстанавіла, што падазраваным з'яўляецца былы хлопец дзяўчыны — 25‑гадовы Калеб Гайдэн Фосна. Ён прыбыў у Паўночную Караліну са штата Агая, пераадолеўшы каля сямі гадзін дарогі, а потым незаконна пранік у дом уначы.

Там знаходзіліся малодшыя дзеці сям'і — дзве сястры школьнага ўзросту і шасцігадовы брат. Як сцвярджае следства, мужчына разбудзіў дзяцей і прымусіў хлопчыка правесці яго ў пакой сястры.

Пасля гэтага ён зрабіў некалькі стрэлаў на вачах дзіцяці, у выніку чаго Кацярына Таўмаш і яе 28‑гадовы партнёр загінулі.

Пасля забойства Фосна ўцёк, аднак пазней яго затрымалі.

Кацярына Таўмаш была родам з Белай Царквы. У ЗША яна разам з сям'ёй выехала праз поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну

У гэтым жа штаце ў жніўні 2025 года ў метро бяздомны зарэзаў 23‑гадовую бежанку з Украіны Ірыну Заруцкую. Яна атрымала шматлікія нажавыя раненні і памерла на месцы.

Падазраванага ў забойстве арыштавалі — ім аказаўся бяздомны 34‑гадовы ДэКарлас Браўн-малодшы. Згодна з судовымі запісамі, Браўн мае доўгае крымінальнае мінулае — з 2011 года яго неаднаразова затрымлівалі за крадзяжы, разбой з выкарыстаннем зброі і пагрозы.

Каментары9

  • Žvir
    16.02.2026
    Tramp užo druhi termin va ŭładzie, a paradku jak nie było, tak i niama... Zato liečyć hłuzdy jeŭrapiejcam...
  • Люблю БЦ
    16.02.2026
    Не звалила б з БЦ, все було б гаразд. Якщо вже їй було так важко жити на березі славетної Росі, то я міг би забрати її на берег славутого Дніпра, на правий берег, на кращій берег. Ввечері пили б чай зі свічками, робили б чудові фотосесії на засніженій набережній, дав би свій терравській спальник, спала би на тахті у вітальні і все було би у неї гаразд, була би жива й здорова відповідно до віку.
    Їй було б добре й мені приємно.
    А так дуринда витратила своє життя даремно...на каліфорні (цензура) дріма...
  • Амэрыкос
    16.02.2026
    Žvir, вы бы маглі хаця б пацікавіцца статыстыкай. У 2025 у ЗША колькасьць гвалтоўных злачынстваў зьменшылася, і колькасьць забойстваў - найніжэйшая за стагодзьдзе. Які б там ня быў Трамп ёлуп у міжнародных пытаньнях, калі вы аўтаматычна абвінавачваеце яго, нават не паспрабаваўшы дазнацца як справы ў сапраўднасьці, дык у вас праблема - Trump Derangement Syndrome.

    Трэба менш часу ў сацсетачках праводзіць, напэўна.

Цяпер чытаюць

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў15

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Усе навіны →
Усе навіны

«Грыша жыве тут, будзе яму кампанія». Сям'я з Бабруйска прытуліла на падворку пяць лебедзяў, якія трапілі ў бяду3

У Мінску прадаюць арэхі па 250 рублёў за кілаграм. Што за далікатэс?1

Трамп: Вайна ў Іране «практычна скончаная»20

Трамп пазваніў Пуціну, каб абмеркаваць Іран і Украіну2

«Гарызонт» выпусціў аранжавы ноўтбук як сімвал беларускай жанчыны4

Гурт «Іванушкі International» стане проста «Іванушкамі», бо «англіцызмы задзяўблі»16

Пуцін прапанаваў Еўропе зноў купляць у яго нафту і газ6

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын22

Калі вайна ў Іране найбліжэйшым часам не скончыцца, свет можа ўступіць у наймацнейшы энергакрызіс з 1970‑х гадоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў15

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць