Надвор'е22

Арганізаваныя пункты гарачага чаю, ежы і начлегу для тых, хто стаіць уначы ў заторах у Мінскай вобласці

Упраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях па Мінскай вобласці працуе ва ўзмоцненым рэжыме на ўсіх асноўных дарогах сталічнага рэгіёну, паведаміла прэс-сакратар упраўлення Анастасія Клябан.

Паводле аператыўных звестак, на трасе М4 (Магілёўскі напрамак) камісіяй па надзвычайных сітуацыях Чэрвеньскага раёна арганізавана дастаўка гарачага чаю (ці гарбаты) і харчавання ў бок Мінска. У Смілавічах на ​​базе ліцэя і каледжа, а таксама ў г. Чэрвені (РДК, ліцэй) арганізаваны начлег і харчаванне. Падраздзяленні МНС буксіруюць транспартныя сродкі.

У Мінскім раёне ў пасёлку Прывольны і Лугавая Слабада на базе сярэдніх школ арганізаваны начлег і харчаванне.

Больш за 10 ДТЗ на трасе ў бок Дзяржынска. Вайсковай часткай 1463 арганізавана дастаўка гарачай гарбаты ў бок Мінска.

Таксама на трасе М6 (Мінск — Гродна) у заторы на 52-м кіламетры каля вёскі Шары і Манькоўшчына Валожынскім райвыканкамам арганізавана дастаўка гарачай гарбаты і ГЗМ на дарогу.

На трасе Мінск — Слуцк ад вёскі Ленькі да Гарадзішча (у абодва бакі) затор. На аўтацыстэрнах дастаўляюць гарачы чай і харчаванне на дарогу. Ратавальнікі буксіруюць транспарт.

Затор у раёне вёскі Слабошчына Смалявіцкага раёна і Кургана Славы. Камісіяй па надзвычайных сітуацыях Смалявіцкага райвыканкама арганізавана дастаўка гарачай гарбаты і харчавання на дарогу (экіпаж ДАІ). Падраздзяленнямі арганізавана буксіроўка транспартных сродкаў і разрывы ​​ў раздзяляльных агароджах для вяртання аўтамашын.

У Уздзенскім раёне на з’ездзе з аўтадарогі Мінск — Слуцк ў бок Узды вызвалены аўтобус з 40 дзецьмі.

У Мінскай вобласці працуюць камісіі па надзвычайных сітуацыях раённых выканаўчых камітэтаў, у павышаным рэжыме ратавальнікі-пажарныя, супрацоўнікі ДАІ, дарожныя службы, энергетыкі. На расчыстку дарог і снежных завалаў задзейнічаны больш за тысячу адзінак дарожнай і іншай тэхнікі і паўтары тысячы чалавек. У ліквідацыі наступстваў стыхіі задзейнічаныя больш за 500 ратавальнікаў, амаль 100 брыгад РЭС.

«Таксама хочацца заклікаць насельніцтва, асабліва наведвальнікаў розных форумах не падымаць паніку, дапамога будзе аказана ўсім, хто ў гэтым мае патрэбу.

Цяпер на гэта накіраваны ўсе сілы.

Тым, хто знаходзіцца ў заторах, таксама просьба набрацца цярпення і чакаць дапамогі», заявіла Анастасія Клябан.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць