Грамадства33

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй

Чаму працэс адмены роўмінгу з Расіяй зацягнуўся на гады і чаму яго поўнай адмены так і не адбылося, распавёў на СТБ першы намеснік міністра сувязі Павел Ткач.

Фота ілюстрацыйнае. Крыніца: Dmitry Travnikov / Getty Images

Пра адмену роўмінгу гаворыцца так доўга, што нават прапагандыстка Алёна Сырова на СТБ спытала: «Мы вельмі доўга працавалі над тым жа роўмінгам. Павел Мікалаевіч, на сённяшні дзень як ідуць справы? Чаму так доўга мы да гэтага пытання падступаліся, каб хаця б яго пачаць вырашаць?»

Павел Ткач, першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі не даў надзеі, што роўмінг канчаткова знікне, нягледзячы на ўсе папярэднія абяцанні.

Ён адказаў — праблема тэхнічная, хаця патлумачыў фінансавымі чыннікамі. 

«Чаму не зрабілі поўную адмену, часта задаюць пытанне. У першую чаргу, пытанне тэхнічнае. Калі мы ў роўмінгу, у нас заўсёды працуе як мінімум тры аператары. Гэта аператар хатняй сеткі, аператар гасцявой сеткі і транзітны аператар. І, адпаведна, выдаткі крыху вышэйшыя, чым калі вы размаўляеце ў сваёй уласнай сетцы. Таму, так, мы абмежавалі пэўны прыбытак для аператараў, але тым не менш мы змаглі ўстанавіць, што тое рашэнне, якое было прынята, яно было прынята абсалютна ўзважана і правільна», — сказаў ён.

Паводле слоў чыноўніка, новыя правілы, якія дзейнічаюць з сакавіка 2025 года, маюць свае ліміты. Згодна з новымі нормамі, беларусы ў Расіі (і наадварот) атрымліваюць «150 хвілін уваходных бясплатна на месяц, 150 зыходных за кошт хвілін, уключаных у тарыфны пакет, і да 5 гігабайт інтэрнэт-трафіку па тарыфах, параўнальных з тарыфамі ў хатняй сетцы».

Тлумачачы шматгадовую затрымку з вырашэннем пытання, чыноўнік спаслаўся на тэхнічныя складанасці і барацьбу з «нядобрымі людзьмі».

«Чаму так доўга? Таму што неабходна было вырашаць шэраг пытанняў тэхнічнага, прававога характару, у тым ліку пытанні барацьбы з фродам. То-бок калі мы разумеем, што ў нас ёсць танныя размовы па сетках сотавай сувязі, могуць з'явіцца нядобрыя людзі, ашуканцы, якія будуць выкарыстоўваць гэтыя сеткі для перакідання дарагога камерцыйнага трафіку. Нам трэба было выразна зразумець, што той трафік, які прагаворваюць людзі па сетках сотавай сувязі, гэта і ёсць ільготны роўмінгавы трафік», — сказаў ён.

Каментары3

  • Федзя
    03.02.2026
    Ничего не вижу плохого, чем юольше барьеров между нашей страной и Рашей, тем лучше.
  • Гражданин РБ
    03.02.2026
    А как ЕС борется с этими мошенниками? Там почему то нашли способ отменить роуминг, и даже интернет роуминг. Значит РБ/РФ не очень то и хочется.
  • Вадзім
    03.02.2026
    Гражданин РБ, у ЕС свае абмежаванні, проста звычайна зь імі людзі не сутыкаюцца. Але калі ты купіш польскую сімку і паедзеш зь ёй у францыю на паўгода, то так не атрымаецца. Падобна што ў ЕС рэалізавана лепш

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць