Свет

Ілан Маск аб'ядноўвае Space X і xAI для стварэння дата-цэнтраў у космасе

Мультымільярдэр Ілан Маск аб’ядноўвае дзве свае кампаніі — SpaceX і xAI, у выніку чаго з’явіцца гігант з ацэненай вартасцю каля 1,25 трыльёна даляраў. З гэтай сумы прыкладна 1 трыльён прыпадае на SpaceX, а яшчэ 250 мільярдаў — на кампанію xAI. Менавіта такія лічбы былі агучаныя супрацоўнікам у пачатку тыдня, паведамляе Bloomberg.

Ілан Маск. Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images

«SpaceX набыла xAI, каб стварыць самую амбіцыйную вертыкальна-інтэграваную інавацыйную платформу на Зямлі (і за яе межамі), якая аб'ядноўвае штучны інтэлект, ракеты, касмічны інтэрнэт, прамую сувязь з мабільнымі прыладамі, а таксама вядучую ў свеце платформу для абмену інфармацыяй у рэальным часе і свабоднага выказвання меркаванняў», — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным вечарам панядзелка на сайце SpaceX.

Сам Ілан Маск патлумачыў, што ключавая ідэя аб’яднання ў тым, што ўжо праз два—тры гады найбольш танныя вылічэнні для штучнага інтэлекту можна будзе праводзіць менавіта ў космасе.

«Магчымасці, якія мы адкрыем са стварэннем касмічных дата-цэнтраў, дазволяць фінансаваць і забяспечваць работу самаразвіццёвых баз на Месяцы, новай цывілізацыі на Марсе і, у рэшце рэшт, экспансію да маштабаў Сусвету», — лічыць Маск.

Паводле крыніц Bloomberg, аб’яднаная кампанія плануе выйсці на біржу з IPO пазней у гэтым годзе.

Раней Financial Times пісала, што SpaceX разглядала магчымасць правядзення IPO ўжо ў чэрвені з аб’ёмам прыцягнення каля 50 мільярдаў даляраў і агульнай капіталізацыяй да 1,5 трыльёна. Калі б гэта адбылося, такое размяшчэнне стала б найбуйнейшым IPO ў гісторыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную9

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць