Свет33

У Лівіі забілі сына Муамара Кадафі

Паводле інфармацыі агенцтва Reuters, у Лівіі забіты сын Муамара Кадафі — Саіф аль-Іслам. Гэтую інфармацыю пацвердзілі крыніцы, блізкія да яго сям'і, уласны адвакат Кадафі-малодшага і лівійскія СМІ.

Саіф аль Іслам Кадафі

Са звестак саудаўскага тэлеканала «Аль-Хадат», забойства адбылося на паўночным захадзе краіны, недалёка ад горада Зінтан. Паведамляецца, што чацвёра ўзброеных людзей праніклі ў сад 53‑гадовага Саіфа аль-Іслама і застрэлілі яго. Дакладныя матывы і дэталі нападу пакуль застаюцца невядомымі.

«Саіф аль-Іслам загінуў як пакутнік», — сказаў ягоны стрыечны брат Хамід Кадафі лівійскаму спадарожнікаваму тэлеканалу Al Ahrar, дадаўшы, што сям'я не валодае больш падрабязнай інфармацыяй.

Саіф аль-Іслам Кадафі быў ключавой фігурай у атачэнні свайго бацькі: ён не толькі курыраваў знешнюю палітыку, але і выконваў самыя складаныя дыпламатычныя даручэнні.

У лістападзе 2011 года Саіф аль-Іслам Кадафі быў арыштаваны на поўдні Лівіі па ордары Міжнароднага крымінальнага суда. Праз чатыры гады яго прысудзілі да смяротнага пакарання, але затым амніставалі. У 2021 годзе Кадафі-малодшы абвясціў, што будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта Лівіі, але выбары тады былі адкладзеныя на нявызначаны тэрмін.

Каментары3

  • I тут будзе выкананы
    04.02.2026
    Выкананы прысуд.
  • Витька
    04.02.2026
    Слышишь Колька! во как- папка ,с того света , свинью подложил.
  • Ёсік
    04.02.2026
    "Саіф аль-Іслам Кадафі быў ключавой фігурай у атачэнні свайго бацькі: ён не толькі курыраваў знешнюю палітыку, але і выконваў самыя складаныя дыпламатычныя даручэнні". На Віцю лукашэнку падобны, той таксама для старога ўсё курыруе, шматстаночнікі хрэнавыя, сямейка вундэркіндаў.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць