Эканоміка11

Заснавальнік «Мотаршоу» саступіў друкарню Прэзідэнцкаму спартыўнаму клубу Дзмітрыя Лукашэнкі

Дзяржпрадпрыемствам рэкамендуецца супрацоўнічаць з «Першай узорнай друкарняй».

Мінская «Першая ўзорная друкарня», заснаваная некалькі гадоў таму на парытэтных умовах рэкламным агенцтвам «Рэмарк» і РДГА «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», нядаўна перайшла пад поўнае кіраванне грамадскага аб’яднання, якое ўзначальвае сярэдні сын кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Лукашэнка.

Найбольшую вядомасць рэкламнаму агенцтву «Рэмарк» прынесла правядзенне ў Мінску міжнародных аўтасалонаў, у прыватнасці «Мотаршоу». Кампанію кантралюе Дзмітрый Ярота. Некалькі гадоў таму ён стаў намеснікам генеральнага дырэктара па стратэгічнаму маркетынгу расійскай кампаніі «Ё-Аўта». «Цяпер ільвіную долю майго часу адымае праца на „Ё-Аўта“. Я ўжо не мог надаваць шмат часу друкарні і вырашыў выйсці з гэтага праекта», — растлумачыў Ярота. Ён не стаў раскрываць суму здзелкі, сказаўшы, што «былі кампенсаваныя выдаткі на стварэнне друкарні».

Прадстаўнік боку, знаёмы з ходам перамоваў, кажа, што супрацоўніцтва «Рэмарка» і Прэзідэнцкага спартыўнага клуба завязалася некалькі гадоў таму.

«Яны заказвалі ў агенцтва вельмі шмат друкаванай рэкламнай прадукцыі. Потым нарадзілася думка стварыць друкарню.
Рынак-то даволі ёмісты, перспектыўны», — кажа суразмоўца. У выніку ў 2009 годзе партнёры на парытэтных умовах стварылі «Першую ўзорную друкарню».

У пачатку гэтага года «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» застаўся адзіным заснавальнікам менскай друкарні. І стаў даволі агрэсіўным гульцом на рынку. У інтэрнэце з’явіўся ліст першага намесніка канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Генрыха Чарняка, у якім

ён рэкамендуе кіраўнікам прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у канцэрн, пры «правядзенні конкурсных працэдур па закупцы этыкетачнай прадукцыі, як на бягучы год, так і ў далейшым, запрашаць да ўдзелу ў конкурсе і «Першую ўзорную друкарню».

Акрамя таго, кіраўнікі прадпрыемстваў былі абавязаны да 1 красавіка ў пісьмовым выглядзе інфармаваць аб прапрацоўцы пытання па магчымым супрацоўніцтве з «Першай узорнай друкарняй», а таксама

даць інфармацыю аб пераможцах тэндэраў ў гэтым годзе і ў выпадку, калі друкарня Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ўдзельнічае ў тэндэры, але не стала пераможцам, паведаміць прычыну, па якой абраны іншы пастаўшчык.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю5

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

У аварыі ў Батумі загінулі двое беларускіх турыстаў — 43‑гадовая жанчына і 63‑гадовы мужчына11

Сабаленка ўвайшла ў пяцёрку тэнісістаў з самымі высокімі заробкамі за год3

«Пацалавалі браму». Берасцейцы раскрытыкавалі арганізацыю сямейнага фэсту з Artik & Asti, арганізаванага «Савушкавым»11

Трамп засцярог Украіну ад атак на не расійскія нафтавыя танкеры ў Чорным моры5

У выніку ўдару па выставе ўзбраенняў загінуў былы кіраўнік цэнтра «Альфа» СБУ

Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным заклікаў яго замарозіць вайну ва Украіне8

«Самым сінім быў Генадзь». Як экс-падпалкоўніка збілі за ўдзел у пратэстах5

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю5

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць