Здарэнні11

У самалёце «Белавія» памёр французскі доктар

Філіп Ганглоф вяртаўся з беларускага спартовага цэнтра Стайкі, дзе праводзіла свае зборы французская зборная па грэка-рымскай барацьбе. Ён працаваў у зборнай доктарам-фізіятэрапеўтам.
У яго доўгі час былі праблемы са здароўем, у тым ліку цукроўка. Падчас вяртання ў Парыж яму стала дрэнна ў самалёце.

Выпадак здарыўся 15 сакавіка. Тады на Мінск ужо апускаўся цыклон «Хаўер».

«Наш самалёт быў апошні, які выпусцілі ў завіруху. Узляталі цяжка, нас боўтала, ― расказала сведка трагедыі.
― Яшчэ перад пасадкай было відаць, што гэтаму мужчыне дрэнна. Яму дапамагалі выходзіць з аўтобуса, падтрымлівалі, калі ішоў на борт. Калі ўжо ляцелі, у самалёце яму пагоршала яшчэ больш, ён некалькі разоў наведваў туалет.

І вось, калі падляталі да Парыжа, да туалета падбег трэнер іх каманды, пачаў клікаць спартоўцаў. Стала зразумела, што нешта адбылося.

Падышоў час пасадкі, сцюардэсы папрасілі ўсіх сесці і запатрабавалі вызваліць прыбіральню. У выніку дзверы адчынілі прымусова.

Хворага паклалі ў праход. Пачалася мітусня.
На борце быў пасажыр-лекар, які туды падышоў.
Не адразу знайшлі кіслародную маску і балон.
Калі самалёт прызямліўся ў аэрапорце Руасі — Шарль дэ Голь, мясцовыя медыкі нас ужо чакалі. Але сэнсу ўжо не было».

Доктар Ганглоф працаваў са зборнай Францыі больш за 10 год.

У Стайках па медычную дапамогу да беларускіх дактароў ён не звяртаўся, відаць, лічыў, што ўтрымае сябе ў норме сам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі7

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай краме выставілі на продаж цэлую скрынку гнілой бульбы

Трамп назваў лідараў Ірана нячэснымі людзьмі, якія злілі ў СМІ вартую жалю і нікчэмную заяву9

У Беларусі ўвядуць ордэн «Бацькоўская доблесць»5

Прарасійскі блогер заявіў, што ўкраінскія дроны ляцяць у Расію праз Беларусь16

У Баранавіцкім раёне трапіў у ДТЗ аўтамабіль з клубніцамі. Ягады заслалі дарогу ФОТА2

Тры нажы, чатыры гадзіны і 35 літраў. Беларусы актыўна збіраюць першыя лісічкі4

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся з прадстаўнікамі беларусаў і запэўніў іх у нязменнасці палітыкі10

18‑гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне Героя Чачні. Другі раз9

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі7

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць