Культура

«Абяры жыццё!» — новы журналісцкі конкурс

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» распачынае новы журналісцкі конкурс матэрыялаў, прысвечаных асвятленню праблемы існавання смяротнага пакарання. Прымаюцца матэрыялы, што выйшлі ці выйдуць ў свет з 1 студзеня па 1 кастрычніка 2013 года.

Адной з самых закрытых для беларускага чытача па-ранейшаму з’яўляецца тэма вынясення і выканання смяротных прысудаў. Як адбываецца следства? Дзе ўтрымліваюць зняволеных? Па якіх крытэрах выносяць прысуд? Як прыводзіцца ён у выкананне і як да гэтага ставіцца грамадства, Рада Еўропы, АБСЕ ды праваабаронцы?

Калі Вы — сябра ГА «БАЖ» і пісалі ці збіраецеся напісаць сёлета на тэму смяротнага пакарання, заклікаем даслаць матэрыялы на конкурс. На конкурс прымаюцца тэкставыя, мультымедыйныя, фота-, відэа- і аўдыёматэрыялы. Усё гэта неабходна дасылаць да 1 кастрычніка 2013 года на адрас [email protected] з указаннем аўтарства, месца і даты выхаду матэрыялу.

Матэрыялы будуць ацэньвацца па наступных крытэрах:

— адпаведнасць працы абвешчанай тэматыцы конкурсу;

— арыгінальнасць, самастойнасць мыслення і творчы падыход;

— грамадская значнасць і актуальнасць, інфармацыйная каштоўнасць;

— эмацыйнасць і пераканаўчасць падачы, выкарыстанне рэальных гісторый.

У журы конкурсу ўвойдуць вядомыя журналісты, а таксама прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, што займаюцца праблемай існавання смяротнага пакарання і правоў чалавека ў Беларусі.

Трох пераможцаў чакаюць дыпломы і прызы!

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць