У чацвер у Мінску адбудзецца паказ знакамітага фільма на беларускай мове.
Знакаміты погляд на Амерыку вачамі Форэста Гампа адлюстроўвае біблійны прынцып «Будзьце як дзеці» (Мацвея, 18). Падзею ладзяць удзельнікі праекту «Кінаконг», ролі галоўных герояў агучвалі Павел Харланчук, Алесь Маўчанаў і Ганна Хітрык.
Прагляд адбудзецца 2 траўня 19:00 з да 21:00 ў кластэры «ME100» па адрасе пр. Незалежнасці, д. 58 корп. 6. Замаўляць квіткі не трэба - кожны жадаючы проста прыходзіць на месца і плаціць за ўваход.
Кошт квітка: 15 тысяч студэнтам і навучэнцам, 25 тысяч дарослым. У гэты кошт таксама ўваходзіць порцыя папкорну.
«Кінаконг» — беларускамоўны праект пра кіно, які ладзіць прагляды, а таксама перакладае на родную мову трэйлеры, караткаметражныя фільмы, рэцэнзіі, навіны пра цікавыя фільмы.
***
«Форэст Гамп» - фільм Роберта Земекіса, зняты ў 1994 г. паводле аднайменнага рамана Ўінстана Грума. 6 прэмій «Оскар». У галоўнай ролі - Том Хэнкс.
У цэнтры дзеянні фільма знаходзіцца галоўны герой - Форэст Гамп (сугучна з англ Форэст Гамп, гэта значыць "лясны балванчык".) З выдуманага горада Грынбоу, штат Алабама. Па сюжэце, Форэст, які мае адхіленні ў развіцці, прымае пасіўны ўдзел у найважнейшых падзеях амерыканскай гісторыі другой паловы XX ст.
Каментары