Меркаванні4141

С.Дубавец: «Людзям трэба тлумачыць, чаму тут пішам мяккі знак, а тут — «ня»

Адзін з аўтараў газэты «Свабода» Сяргей Дубавец камэнтуе, чаму папяровая вэрсія гэтага тыднёвіка выходзіць афіцыйным правапісам, а інтэрнэт‑вэрсія — «тарашкевіцай».

Адзін з аўтараў газэты «Свабода» Сяргей Дубавец камэнтуе, чаму папяровая вэрсія гэтага тыднёвіка выходзіць афіцыйным правапісам, а інтэрнэт‑вэрсія — «тарашкевіцай».

А што вы думаеце пра гэта?
Зьмясьціце свой камэнтар
да гэтага артыкулу.

«Выдаваць папяровую газэту «наркамаўкай» было вырашана ад першага нумару. Справа ў тым, што ў нашым праекце былі і ёсьць розныя людзі. Адны настойвалі, каб газэта выходзіла па‑беларуску, іншыя — па‑расейску, трэція выступалі за білінгвізм. Аднак газэты па‑расейску няхай выдаюцца ў Расеі, а білінгвізм — гэта ўвогуле нейкая шызафрэнія, раскол сьвядомасьці. Мы пагадзіліся на кампрамісным варыянце — наркамаўцы. «Свабоду» ніхто ня можа выпісваць афіцыйна і сьвядома, часьцей за ўсё яна трапляе да людзей абсалютна выпадкова. На рынках ці ў іншых месцах. Тут мы бліжэй да «Мужыцкай праўды» Кастуся Каліноўскага. Гэта вымушаная сытуацыя, бо афіцыйна зарэгістраваць «Свабоду» немагчыма. І калі газэта трапляе ў рукі простаму чалавеку, не заангажаванаму ў нацыянальны рух і не інтэлектуалу, то ў яго ня мусіць узьнікаць лішніх пытаньняў: чаму тут мяккі знак, а тут «ня»? Чаму мы пішам ня так, як вучаць у школе? Каб гэта растлумачыць, трэба было б кожнаму прачытаць лекцыю пра мову і правапіс. Тым часам наша эксклюзіўная інфармацыя і аналітыка засталася б «за кадрам».

Выходзіць «наркамаўкай» у інтэрнэце я ня бачу ніякага сэнсу, хіба калі толькі нам прапануюць за гэта вялікія грошы. «Ад душы» гэтым правапісам ня пішуць. Людзям, якія карыстаюцца сусьветнай павуцінай, нічога тлумачыць ня трэба».

Каментары41

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт34

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт34

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць