Грамадства44

Беларусы просяць ААН прымусіць улады краіны выконваць міжнародныя абавязацельствы

Група беларусаў, у адносінах да якіх Камітэт ААН па правах чалавека выявіў парушэнні правоў, прызнаных у Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, звярнуліся ў камітэт з заявай, якая заклікае ААН прымусіць улады выконваць міжнародныя абавязацельствы.

У лісце, накіраваным у Камітэт ад імя ахвяраў парушэнняў правоў чалавека, праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў ўзгадваецца, што цягам апошніх гадоў Камітэт ААН па правах у 36 выпадках зафіксаваў парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Аднак, па словах заяўнікаў, ніводнае з гэтых рашэнняў не было выканана ўладамі, хоць Канстытуцыя краіны і прызнае вяршэнства міжнароднага заканадаўства над нацыянальным.

Аўтары звароту прапанавалі ААН пэўныя захады для вырашэння сітуацыі. Па-першае, “абмеркаваць сітуацыю па выкананні рашэнняў Камітэта ААН па зваротах грамадзян Рэспублікі Беларусь з удзелам спецдакладчыка ААН па правах чалавека ў Беларусі прадстаўніка Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ), удзельнікаў Звароту і прадстаўнікоў МЗС Рэспублікі Беларусь”. Па-другое, “стварыць пры МЗС Рэспублікі Беларусь спецыяльную камісію з удзелам ахвяраў парушэнняў Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах для звароту да выканання рашэнняў”.

Акрамя Камітэта ААН па правах чалавека ліст быў накіраваны ў варшаўскае Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека, Спецыяльнаму дакладчыку ААН па правах чалавека Рэспубліцы Беларусь Міклашу Харашці і міністру замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміру Макею.

Сярод аўтараў звароту -- былы суддзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў, былы старшыня Вярхоўнага Савета, генерал міліцыі Мечыслаў Грыб, былы намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Віктар Карняенка, былы міліцыянт з Віцебска Павел Левінаў, маці расстралянага Улада Кавалёва, а таксама юрысты, праваабаронцы, палітычныя актывісты.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка15

Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў12

Галоўнага рэдактара «Еўрарадыё» ўнеслі ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац»53

Мінчанка пабачыла ў сталічным супермаркеце скрынку гнілых чарэшняў5

На былога кіраўніка Гомеля Прывалава завялі крымінальную справу1

Дэканам факультэта журналістыкі БДУ стала 34‑гадовая выкладчыца, якая абараняла дысертацыю па-беларуску10

Расійскага трэнера «МЛ Віцебск» звольнілі перад стартам еўракубкаў. Яго абавязкі будзе выконваць капітан Балановіч1

Упершыню ў гісторыі на чэмпіянатах свету па футболе згулялі маці і сын

Паўтара дзясятка беларусаў і расіян затрымалі за махінацыі з дарагой маскоўскай нерухомасцю

Візавы цэнтр Польшчы адмяняе запісы на падачу дакументаў, зробленыя ў перыяд тэставання новай сістэмы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка15

Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць